У Каіры працягваюцца сутыкненьні дэманстрантаў з вайскоўцамі

У Каіры трэці дзень працягваюцца сутыкненні паміж дэманстрантамі і вайскоўцамі. Сёньня раніцай бакі закідвалі адзін аднаго камянямі каля будынка парлямэнту ў цэнтры эгіпэцкай сталіцы.
Паводле зьвестак міністэрства аховы здароўя, ахвярамі апошніх беспарадкаў сталі 10 чалавек, больш за чатырыста атрымалі раненьні.

Паліцыя справакавала сутыкненьні ў пятніцу, разагнаўшы мірную сядзячую забастоўку каля будынку ўраду. Яе ўдзельнікі патрабавалі адстаўкі вайсковага кіраўніцтва краіны і прэм'ера аль-Ганзуры, які ўзначальваў урад яшчэ пры зрынутым прэзыдэнце Хосьні Мубараку.

Паводле апублікаваных сёння неафіцыйных вынікаў, у другім туры парлямэнцкіх выбараў працягвае лідзіраваць рух «Браты-мусульмане». Ісламісцкія партыі не падтрымліваюць выступу дэманстрантаў, баючыся, што гэта можа адбіцца на выніках выбараў, апошні тур якіх пройдзе ў студзені.