Падчас суду ў справе тэракту ў менскім мэтро, маці аднаго са зьвінавачаных Любоў Кавалёва жыла ў сям’і Інэсы Крутой, якая пацярпела ад выбуху. Гэта была першая менская сям’я, якая прапанавала дапамогу маці зьвінавачанага Уладзіслава Кавалёва. Інэса Крутая заяўляе, што разам з Любоўю Кавалёвай яны абедзьве зьяўляюцца ахвярамі трагедыі.
32-гадовая Інэса — адзіная дачка ў сям’і Крутых, якая жыве ў менскай кватэры разам з бацькам Аляксандрам і маці Надзеяй — інвалідам ІІ групы. Падчас выбуху у мэтро Інэса атрымала аскепкавыя раненьні вока, ног, іншых жыцьцёва важных органаў. З прычыны цяжкіх траўмаў дрэнна рухаецца, страціла працу, сям’я апынулася ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Але калі распачаўся судовы працэс над зьвінавачанымі ў тэракце, сям’я прыняла рашэньне дапамагчы маці Уладзіслава — Любові Кавалёвай — кажа Інэса Курутая:
«На той момант я ўспрымала гэтую жанчыну, як яшчэ адну пацярпелую, толькі ў шмат горшай сытуацыі, паколькі яе дзіця было, фактычна, закладнікам. Я ўспрымала яе, так бы мовіць, як калегу ў няшчасьці. Я паразмаўляла з татам, паколькі самой хадзіць было цяжка, а ён быў у судзе. Я сказала яму, што, тата, ты там у судзе, магчыма, будзеш бачыць — паразмаўляй зь ёй, падтрымай, скажы, што я ня веру і многія ня вераць у вінаватасьць гэтых хлопцаў. У тым ліку ня вераць таксама і ў асяродку пацярпелых, бо ў шпіталі такія ж размовы былі. І ён паразмаўляў зь ёй, а ў яе была праблема, каб зьняць кватэру, — дорага і складана ў чужым горадзе. Калі тата распавёў гэтую сытуацыю, то мама адразу адрэагавала так, што — няхай прыязджае да нас».
«Якія ў вас былі адносіны, якая атмасфэра была ў доме ў той час?»
«Нармалёвыя адносіны былі. Па чалавеку было відаць, што там нармалёвая сям’я. Каб гэтая сям’я выгадавала тэрарыста — на гэта не было падобна. Гэта звычайная прыстойная сям’я, дзе адзін аднаго любяць, дзе адзін пра аднаго клапоцяцца».
«Што вы пра гэта думаеце, што менавіта чалавек з гэтай сям’і названы вінаватым у тэракце?»
«Я думаю, што гэта ўсё несправядліва. Несправядліва асабліва адносна Кавалёва, які даваў паказаньні, а яны ня браліся судом да ўвагі. Словам, там шмат пытаньняў да гэтага суду, якія ў працэсе ня толькі ня сталі яснымі, а хутчэй наадварот — там зьявілася процілеглая яснасьць».
Маці прыгаворанага да сьмяротнага пакараньня Уладзіслава, Любоў Кавалёва асабліва ўдзячная сям’і Крутых, якая першай прапанавала ёй дапамогу. Жанчына таксама, кажа, што маральна і практычна ёй дапамагалі вельмі многія людзі. Да прыкладу, зараз яна жыве яшчэ ў адной менскай сям’і Сьвятланы Трацьцяковай.
Любоў Кавалёва: «Да мяне падышоў тата Інэсы, паразмаўляў са мной. А мне на той час было складана матэрыяльна і ён прапанаваў, што калі я пагаджуся, то магу спыніцца ў Менску ў іх сям’і, паколькі зьняць кватэру вельмі дорага. Падтрымку людзей я адчувала ад пачатку суду, зь першага дня людзі не выяўлялі да мяне ніякіх адмоўных пачуцьцяў. А пасьля ўжо тыя, якія штодня прыходзілі на паседжаньне, сталі бліжэй са мной знаёміцца, усяляк стараліся мяне падтрымаць і мне зь імі было нашмат лягчэй. Я бачыла, што і Ўлад у зале суду трымаўся, бо бачыў гэтую падтрымку. З гэтымі людзьмі і прыгавор… Я была не адна ў гэты час… Канечне, я плакала, але мне было прыемна, што яны вераць майму сыну. Што людзі хацелі разабрацца, што ж адбылося насамрэч, хто менавіта вінаваты ў гэтай трагедыі. Людзі хацелі ведаць праўду, менавіта праўду».
«Якія высновы вы зрабілі пра людзей, якія прама ці ўскосна былі далучаныя да гэтай трагедыі?»
«Канечне, пытаньне ня ў тым, дзе я жыла і дзе жыву зараз, а справа ў людзях, у іх адносінах да мяне і майго сына. Я зразумела, што ў наш складаны час, калі і заробкі ў людзей малыя, калі і кошты гэтыя скачуць — людзі ня сталі чэрствымі, яны добрыя і спагадлівыя. У наш час гэта вельмі шмат значыць. Гэта перакрэсьлівае ўсе грошы на сьвеце, калі людзі да тваёй бяды ставяцца, як да сваёй».
Пасьля тэракту ў менскім мэтро ў сям’і Крутых аб жонцы-інвалідзе і зьнявечанай дачцэ клапаціўся муж і бацька Аляксандр Круты. На судзе ён выступіў з заявай аб прыпыненьні судовага працэсу над Дзьмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым да моманту адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Аднак у выніку сам апынуўся за кратамі: суд прызначыў яму прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Інвалід Надзея Крутая і яе скалечаная дачка Інэса засталіся сам-насам з хваробамі і пэнсіяй інваліда ІІ групы ў якасьці сродкаў на існаваньне для ўсёй сям’і.
«На той момант я ўспрымала гэтую жанчыну, як яшчэ адну пацярпелую, толькі ў шмат горшай сытуацыі, паколькі яе дзіця было, фактычна, закладнікам. Я ўспрымала яе, так бы мовіць, як калегу ў няшчасьці. Я паразмаўляла з татам, паколькі самой хадзіць было цяжка, а ён быў у судзе. Я сказала яму, што, тата, ты там у судзе, магчыма, будзеш бачыць — паразмаўляй зь ёй, падтрымай, скажы, што я ня веру і многія ня вераць у вінаватасьць гэтых хлопцаў. У тым ліку ня вераць таксама і ў асяродку пацярпелых, бо ў шпіталі такія ж размовы былі. І ён паразмаўляў зь ёй, а ў яе была праблема, каб зьняць кватэру, — дорага і складана ў чужым горадзе. Калі тата распавёў гэтую сытуацыю, то мама адразу адрэагавала так, што — няхай прыязджае да нас».
«Якія ў вас былі адносіны, якая атмасфэра была ў доме ў той час?»
«Нармалёвыя адносіны былі. Па чалавеку было відаць, што там нармалёвая сям’я. Каб гэтая сям’я выгадавала тэрарыста — на гэта не было падобна. Гэта звычайная прыстойная сям’я, дзе адзін аднаго любяць, дзе адзін пра аднаго клапоцяцца».
«Што вы пра гэта думаеце, што менавіта чалавек з гэтай сям’і названы вінаватым у тэракце?»
«Я думаю, што гэта ўсё несправядліва. Несправядліва асабліва адносна Кавалёва, які даваў паказаньні, а яны ня браліся судом да ўвагі. Словам, там шмат пытаньняў да гэтага суду, якія ў працэсе ня толькі ня сталі яснымі, а хутчэй наадварот — там зьявілася процілеглая яснасьць».
Маці прыгаворанага да сьмяротнага пакараньня Уладзіслава, Любоў Кавалёва асабліва ўдзячная сям’і Крутых, якая першай прапанавала ёй дапамогу. Жанчына таксама, кажа, што маральна і практычна ёй дапамагалі вельмі многія людзі. Да прыкладу, зараз яна жыве яшчэ ў адной менскай сям’і Сьвятланы Трацьцяковай.
Канечне, я плакала, але мне было прыемна, што яны вераць майму сыну.