Год пасьля выбараў — Мікола Статкевіч

«Год пасьля выбараў» — сустрэчы з экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты. Герой выпуску — Мікола Статкевіч.
Мікола Статкевіч ня можа адказаць на пытаньні рубрыкі "Год пасьля выбараў", бо знаходзіцца ў калёніі. Да якой мы можам толькі наблізіцца ды паглядзець на вартавыя вежы ды калючы дрот.

Пытаньні застаюцца тым, хто на волі.



Your browser doesn’t support HTML5

Год пасьля выбараў: турма Міколы Статкевіча




Мікола Статкевіч


Нарадзіўся 12 жніўня 1956 г. у вёсцы Лядна Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню. Працаваў выкладчыкам у гэтай вучэльні. У лютым 1991 г. на знак пратэсту супраць падзеяў у Вільні выйшаў з КПСС.

Стваральнік і кіраўнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў. Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. Разьведзены, мае дзьвюх дачок.

У 1995 г. абраны старшынём БСДГ. Пасьля аб’яднаньня з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды і стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) стаў старшынём БСДП (НГ).

З 2003 г. лідэр «Эўрапейскай кааліцыі».

У 2000 г. удзельнічаў у выбарах у Палату прадстаўнікоў. У 2005 г. быў асуджаны на тры гады абмежаваньня волі за арганізацыю 18–19 кастрычніка 2004 г. у Менску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Па амністыі тэрмін абмежаваньня волі быў скарочаны на год.

Кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі № 17. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.


Год пасьля выбараў


Дзьмітры Вус

Рыгор Кастусёў

Уладзімер Някляеў

Віталь Рымашэўскі

Алесь Міхалевіч

Віктар Цярэшчанка

Яраслаў Раманчук