Беларуская мастацкая супольнасьць зьбірае подпісы ў абарону мастака Віталя Калгіна, якога суд накіраваў на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі. Прычынай гэтага стаў удзел мастака ў бойцы, ініцыятарам якой, паводле паказаньняў іншых удзельнікаў, быццам бы выступіў Калгін, а таксама ягоны дыягназ — шызафрэнія, што быў пастаўлены яму ў 1988 годзе за карціну «Патрыярх».
Цяпер Віталь Калгін знаходзіцца ў псыхіятрычным шпіталі са строгім наглядам ў вёсцы Гайцюнішкі.
Мастак Артур Клінаў, адзін з ініцыятараў збору подпісаў у абарону Вадзіма Калгіна, кажа:
«Відавочна, што гэта справа выглядае поўным абсурдам. Мы патрабуем справу даслаць на дасьледаваньне, бо ў дадзеным выпадку судовая сыстэма спрацавала аўтаматычна: калі адзін бок мае псыхіятрычны дыягназ, то гэты бок ва ўсім вінаваты.
І ніхто нават не разьлічваў, што ўздымецца такая грамадзкая хваля абурэньня. Падпісалася ўжо некалькі сотняў чалавек, сярод якіх літаратары Адам Глёбус, Ільля Сін, мастакі Ўладзімер Цэсьлер, Ігар Цішын, музыкі Філіп Чмыр, Сяргей Скрыпнічэнка, актор Алег Сідорчык, шмат іншых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Насамрэч, усіх абурыла гэтая гісторыя.
І другое — жорсткасьць прысуду. Гайцюнішкі — гэта псыхіятрычная турма. Гэта горш за зону, горш за звычайную турму, бо там сядзяць рэальныя маньякі, вар’яты, забойцы, небясьпечныя для грамадзтва. І чалавек, нават калі і быў нармальным, трапіўны туды і адбыўшы там год, ужо нармальным адтуль ня вернецца. А колькі Віталя Калгіна будуць там трымаць, невядома».
Творчая інтэлігенцыя выступае супраць жорсткага перасьледу мастака і патрабуе накіраваць справу на паўторны разгляд з правядзеньнем новай судова-мэдычнай экспэртызы, а таксама стварыць новую экспэртную камісію для перагляду дыягназу Калгіна.
Падпісаць калектыўны ліст у абарону мастака Вадзіма Калгіна можна на сайце парталу Art Aktivist.
А ў менскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» на праспэкце Незалежнасьці, 37А можна падпісаць друкаваную вэрсію звароту.