Пятровіч: Мне трэба спачуваць, а не віншаваць...

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барысам Пятровічам. 10 сьнежня на чарговым XVI зьезьдзе СБП Пятровіч быў абраны новым кіраўніком арганізацыі.
Барыс Пятровіч (Сачанка) нарадзіўся ў 1959 г. у вёсцы Вялікі Бор, што на Гомельшчыне. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў у «Гомельскай праўдзе», «Звяздзе», «ЛіМе».

Аўтар некалькіх кніг прозы. Ягоны зборнік «Шчасьце БЫЦЬ...», паводле апытаньня «Нашай Нівы», названы найлепшай кнігай 2004 г.

Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопісу «Дзеяслоў».

Чытаць адказы Барыса Пятровіча на пытаньні наведнікаў сайту можна ТУТ.

Your browser doesn’t support HTML5

Онлай-канфэрэнцыя з Барысам Пятровічам