13 сьнежня расейскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка ўзяў інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля інтэрвію Дарэнка пакінуў у сваім твітэры некалькі запісаў наконт таго, пра што размаўляў зь беларускім кіраўніком.
Вось адна такая нататка: «Лукашэнка круты: сказаў, што ў эўрапейскіх лідэраў няма яец. Я запярэчыў: у Сарказі ёсьць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!»
Пісьменьнік-сатырык Віктар Шандаровіч такім чынам ацаніў гэты дыялёг:
«Мой уралягічны камэнтар будзе даволі кароткі: што яйцы — гэта карысна, яйцы — гэта добра, але не замест мазгоў. Прыведзны дыялёг цалкам адпавядае інтэлектуальнаму ўзроўню як Сяргея Леанідавіча, так і Аляксандра Рыгоравіча. Чатыры яйцы — і ніводнага мозгу... Выбачайце...».
Лінгвіст, дыплямат Пётар Садоўскі даволі скэптычна ставіцца да таго, што наагул людзі пішуць ў твітэры:
«Увогуле інтэрнэт і цяперашнія ўсе мэдыі такога фармату, напалову закрытага — іх ня трэба ўспрымаць усур’ёз. Твітэр — гэта, так бы мовіць, «міжсабойчык», несур’ёзны фармат, дзе людзі паміж сабой перамаўляюцца... А можа, таго і не было, а можа, Дарэнка напіўся... Расейская журналістыка — яна ня вельмі карэктная.
Ну а калі наш прэзыдэнт з Дарэнкам насамрэч такія вядуць гутаркі — я не ўяўляю сабе, як гэта можа прэзыдэнт так апускацца або ў папярэдняй гутарцы з журналістам ужываць такія выразы.
Дарэчы, што да мовы кіраўніка дзяржавы, то я спачатку ў эфіры, а потым і ў артыкуле «Што дазволена Юпітэру» даволі падрабязна спыніўся на абсалютна недапушчальнай для прэзыдэнта стылістыцы яго выказваньняў, ужываньні турэмнай, блатной лексыкі, кшталту «Барозу — казёл, а хтосьці — увашывыя».
Палітоляг, даўні зьбіральнік і знаўца лукашэнкаўскіх афарызмаў Уладзімер Падгол мяркуе, што выказваньне нарадзілася ад глыбокай дэпрэсіі:
«Гэтае выказваньне ўладара Беларусі сьведчыць пра тое, што ён знаходзіцца ў вельмі глыбокай дэпрэсіі, ён перажывае вялікую псыхалягічную паразу. У чым яна? Год таму, перад 19-м сьнежня ён адчуваў сябе пераможцам над эўрапейскімі лідэрамі, ён абяцаў заробкі 500 і 1000 даляраў. Ён будаваў пляны на будучую пяцігодку — дагнаць і перагнаць Эўропу... Прайшоў год. Крах. Абсалютны крах. Параза па ўсіх кірунках. І ў стабільнасьці — гэтыя выбухі, і ў карупцыі — вышэйшае чынавенства крадзе і крадзе, і ў эканоміцы. Ён праваліўся. У такой сытуацыі нармальны чалавек сыходзіць у адстаўку. Тут жа чалавек пачынае сьцьвярджаць сябе на ўзроўні ніжэй пояса: затое вось я мужык, яны там безь яец, а я магутны. Гэтая тэма — працяг. Год таму яна была падказаная візытам Вэстэрвэле, які не хавае сваёй нетрадыцыйнай арыентацыі. І Лукашэнка цэлы год зьдзекваўся з Вэстэрвэле. Цяпер ён, каб паказаць сябе вышэй за іншых палітычных лідэраў, знайшоў такі спосаб. Пахваліцца больш няма чым, толькі яйцамі».
Таксама Сяргей Дарэнка паведаміў у сваім мікраблогу, што інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам хоча даць у эфір у пятніцу, а 17-й гадзіне па маскоўскім часе, зазначае Еўрарадыё. Тэкст інтэрвію зьявіцца на сайце «Рускай службы навінаў».