Інфармацыйнае агенцтва Рейтэрс прапануе аналіз наступстваў газавых пагадненьняў паміж Менскам і Масквой для беларускай эканамічнай палітыкі.
$2,5 млрд., атрыманых ад продажу Расеі трубаправоднай сыстэмы Беларусі даюць прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку перадышку ў вострым фінансавым крызісе, але гэта наўрад ці будзе выкарыстана для далейшага рэфармаваньня ў невялікай былой савецкай рэспубліцы.
Лукашэнка адрэзаны ад дапамогі Захаду з-за рэпрэсіўнай палітыкі ў краіне і ня можа атрымаць крэдыту МВФ для выпраўленьня балянсу зьнешняга гандлю. Масква ўзмацніла ціск і нарэшце атрымала жаданы прыз 25 лістапада.
Продаж Газпрому Белтрансгаза зьяўляецца ядром больш шырокага расейскага пакета выратаваньня для Беларусі на суму да $15 млрд., у тым ліку крэдыт у $10 млрд. на пабудову АЭС.
Гэтая дапамога завяршае нязручны пэрыяд для Лукашэнкі, чыя папулярнасьць на радзіме пацярпела ад высокай інфляцыі і дзьвюх дэвальвацыяў нацыянальнай валюты, у значнай ступені выкліканых папулісцкім перадвыбарчым празьмерным расходаваньнем сродкаў у 2010 годзе.
Падчас крызісу ўрад перайшоў да больш жорсткай бюджэтнай і грашовай палітыкі, што дало магчымасьць зьліквідаваць множнасьць абменных курсаў, якая толькі падсілкоўвала чорны рынак валюты.
Гэтыя меры выклікалі аплядысмэнты з боку МВФ, які хоць і ня даў Беларусі крэдыту, але даў інвэстарам надзею, што Беларусь пераходзіць ад эканомікі савецкага кшталту, дзе дамінуе дзяржаўная ўласнасьць, да рынкавай эканомікі.
Але пасьля таго, як справа з продажам Белтрансгазу была вырашаная, Лукашэнка сыгналізаваў, што вяртаецца да ранейшай палітыкі.
За два тыдні да падпісаньня ўгоды па продажы Белтрансгазу ён абрынуўся на ўрад за спробы зайсьці занадта далёка ў зацягваньні паясоў насельніцтва і запатрабаваў ад ўраду захаваць узровень дабрабыту насельніцтва.
«Паспрабуйце пажыць, як жывуць звычайныя беларусы ў гэтых умовах – прапанаваў ён ўраду на нарадзе 10 лістапада. – І тады вы, верагодна, зразумееце, што такое чысты рынак і як мы павінны дзейнічаць».
Лукашэнка даў зразумець, што ён не гатовы адмовіцца ад беларускай эканамічнай мадэлі, якую ён на працягу многіх гадоў абараняў як жыцьцяздольную альтэрнатыву капіталізму.
На працягу 17 гадоў свайго кіраваньня Лукашэнка захаваў вялікую частку эканомікі пад кантролем дзяржавы, дапускаючы толькі абмежаваную прыватызацыю. Заработная плата ў краіне адносна нізкая, існуе дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на большасьць тавараў народнага спажываньня.
Большая частка беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў абцяжараная стратнымі актывамі, асноўнай функцыяй якіх зьяўляецца захаваньне лішніх працоўных месцаў. Сацыяльныя паслугі, як і ахова здароўя, застаюцца цалкам ці практычна бясплатнымі.
МВФ, ад якога Лукашэнка чакае крэдыту $7 млрд., хутка адрэагаваў на яго антырынкавыя заявы, паведаміўшы, што не пачне перамовы па праграме, пакуль ня ўбачыў прыхільнасьці да рэформаў на самым высокім узроўні.
Здаецца, папярэджаньне МВФ не было пачутае ў Менску, грошай, атрыманых за Белтрансгаз, хопіць для задавальненьня кароткатэрміновых патрэбаў.
«Улады адчуваюць сябе камфортна зараз, таму што сытуацыя стабілізавалася», сказаў беларускі бізнэсмэн, які гаварыў на ўмовах ананімнасьці.
Угода 25 лістапада, якая ўключае ў сябе зьніжку цаны на газ для Беларусі на 40%, прывяла да значнага зьніжэньня ціску на плацёжны балянс Беларусі.
Хоць набыцьцё Белтрансгазу зьяўляецца трыюмфам Расеі, паводле меркаваньня шматлікіх аналітыкаў Масква заплаціла высокую цану. Але для яе важным чыньнікам зьяўляецца бясьпечны транзыт яе газу ў Эўропу.
Адносна мяккія ўмовы, якія Масква дала Менску, дазваляюць выказаць меркаваньне, што Расея хоча набыць і іншыя беларускія вытворчыя актывы, у прыватнасьці Беларуськалій.
Але большасьць аналітыкаў бачаць у гэтай шчодрасьці геапалітычныя гульні і спробу прывабіць іншыя былыя савецкія рэспублікі, у прыватнасьці Ўкраіну.
Украіна – іншая ключавая транзытная дзяржава для расейскага экспарту энэрганосьбітаў у Эўропу – ужо даўно адхіліла неаднаразовыя запрашэньні Расеі далучыцца да мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Украіна аддае перавагу больш шчыльным сувязям з ЭЗ, аднак сярэдняя цана $165 за тысячу кубамэтраў, якую Беларусь будзе плаціць за газ Расеі ў 2012 годзе, складае амаль траціну таго, што Ўкраіна плаціць паводле 10-гадовага пагадненьня, якое яна цяпер адчайна спрабуе перагледзець.
У той жа час, угода дае пэўныя і эканамічныя выгады для Расеі – хоць яны меней прыкметныя і цяжэй паддаюцца колькаснай ацэнцы.
У межах мытнага саюзу Беларусь пагадзілася, напрыклад, скараціць сельскагаспадарчыя субсыдыі з 18% да 10% ад аб'ёму вытворчасьці ў галіне, што стварае больш спрыяльныя ўмовы для канкурэнцыі расейскіх кампаніяў зь беларускімі.
Два гады таму спрэчка паміж Менскам і Масквой з-за такіх субсыдый перарасла ў «малочную вайну», калі Лукашэнка прыгразіў выйсьці з зоны свабоднага гандлю з Расеяй пасьля таго, як яна забараніла імпарт беларускіх малочных прадуктаў.
Паводле ўмоваў атрыманьня крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭс Беларусь абавязалася прадаць на $2,5 млрд. дзяржаўных актываў у год, адкрываючы больш магчымасьцяў для набыцьця іх Расеяй.
Менск цяпер спрабуе прадаць сваю долю ў сумесным прадпрыемстве з расейскім апэратарам мабільнай сувязі МТС. Таксама, паводле аналітыкаў, могуць быць прададзеныя два дзяржаўныя нафтаперапрацоўчыя заводы і вядучае прадпрыемства ў сфэры камунікацыяў Белтэлекам.
Нарэшце, урад мог бы прадаць «дойную карову» беларускага бюджэту – Беларуськалій, які ацэньваецца ў $30 млрд.