У артыкуле пад такім назовам карэспандэнт газэты The Independent расказвае пра сьмяротны прысуд, вынесены па справе аб сёлетнім выбуху ў менскім мэтро.
Хударлявы, у сінім спартовым гарнітуры, з каротка падстрыжанымі бляклымі валасамі і з адсутным тварам, Дзьмітры Канавалаў больш падобны на тэрарыста зь дзіцячай гульні, чым на сапраўднага. Але ўчора беларускі суд прызнаў яго разам зь сябрам Уладзіславам Кавалёвым вінаватым у сэрыі зусім сапраўдных злачынстваў, найцяжэйшым зь якіх было плянаваньне і ажыцьцяўленьне выбуху ў менскім мэтро ў красавіку сёлета, у выніку чаго 15 чалавек загінулі і больш за 200 былі параненыя. Пад ускрыкі шоку і агіды ў залі гэтая пара была асуджаная на сьмерць.
Судзьдзю Аляксандру Федарцову спатрэбіліся чатыры гадзіны, каб зачытаць прысуд учора ў менскім Палацы правасудзьдзя. Аднак праваабаронцы, і нават некаторыя з тых, чые родныя загінулі пры выбуху, з сумневам паставіліся да таго, як было праведзена расьсьледаваньне. Нэасавецкая Беларусь на чале з дыктатарам Аляксандрам Лукашэнка застаецца апошняй у Эўропе краінай, дзе захавалася сьмяротнае пакараньне. Кавалёў і Канавалаў будуць пакараныя стрэлам у патыліцу.
25-гадовы токар Канавалаў прызнаны вінаватым у сёлетнім выбуху ў мэтро, а таксама ў некалькіх меншых выбухах на працягу апошніх дзесяці гадоў. 25-гадовы электрык Кавалёў прызнаны вінаватым у дапамозе і суўдзеле ў злачынствах свайго сябра дзяцінства, а таксама ў неданясеньні ўладам пра рыхтаваныя злачынствы. Абвінавачванне так і не знайшло пераканаўчых матываў для здзяйснення тэракту. У прысудзе ў стылістыцы юрыдычнага жаргону напісана, што Канавалаў «хацеў дэстабілізаваць сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь», аднак чаму ён гэтага хацеў, ніхто так і ня змог сказаць.
Абвінавачаньне практычна цалкам заснавана на прызнаньнях, дадзеных абодвума падчас папярэдняга сьледзтва. Падчас судовых слуханьняў Канавалаў не прамовіў ні слова. Затое Кавалёў распавёў, што яго прымусілі агаварыць сябра, паабяцаўшы ўзамен мінімальнае пакараньне. Ён таксама распавёў, што чуў страшныя крыкі Канавалава, да якога ўжывалі катаваньні падчас сьледзтва, і баяўся, што яго чакае тая ж доля. І, як ён сказаў, у судзе ужо ён больш ня мог трымацца сваіх фальшывых паказаньняў.
Судовы працэс, які распачаўся ў верасьні, адбываўся ў вялікім памяшканьні, падобным на школьную актавую залю з судзьдзём і адвакатамі на сцэне. На сьцяне за імі, на бліскучай завесе ў складках – савецкі герб Беларусі, дзе снапы пшаніцы абрамляюць чырвоную зорку. Дзясятак амапаўцаў стаялі перад сцэнай, а абвінавачаныя сядзелі ў мэталічнай клетцы ў атачэньні ўзброеных ахоўнікаў. Агенты КДБ у цывільным з навушнікамі ў вуху, у чорных скураных куртках і вастраносых чаравіках сноўдалі ў праходах.
Без прызнальных паказаньняў на руках у сьледчых былі б толькі сумнеўныя факты і шматлікія прагалы ў справе, мяркуюць незалежныя назіральнікі прысутныя на працэсе. Значныя неадпаведнасьці і відавочная адсутнасьць цэлых зьвёнаў у ланцугу доказаў віны былі проста праігнараваныя судзьдзём. Рааз за разам падчас апошняга судовага паседжаньня любыя згадкі судзьдзі аб фактах, нібыта здабытых ў ходзе сьледзтва, суправаджаліся гнеўнымі выкрыкамі публікі. Пасьля людзі сталі проста саркастычна сьмяяцца з прамовы судзьдзі, якая, на іх думку, была поўная абсурдных здагадак, далёкіх ад рэальнасьці.
Але раптам усім стала зусім ня сьмешна. Судзьдзя дайшоў да самага важнага месца і абвясьціў абодвум прысуд: «выключная мера пакараньня». Абвінавачаныя ніяк асабліва не адрэагавалі, затое з залы панесьліся выкрыкі «Ганьба!» і «Кат!», адрасаваныя судзьдзю.
Але былі і задаволеныя прысудам. «Вядома, я задаволеная вэрдыктам. Толькі было б лепш, калі б маглі проста цяпер вывалачы іх адтуль і разарваць на кавалкі, гэтак жа, як быў разарваны на кавалкі мой сын», — заявіла маці 40-гадовага чалавека, які загінуў у выбуху. Аднак іншыя ахвяры тэракту не былі так упэўненыя. «Усё ў гэтым працэсе вельмі падазрона, — сказала параненая падчас выбуху Людміла Жэчка. — Я хачу засынаць па начах, ведаючы, што злоўленыя сапраўдныя злачынцы. Але пасьля гэтага працэсу я не магу».
Тыя, хто прыйшоў на працэс проста зь цікаўнасьці выказваліся больш упэўнена. «Я й не падазраваў, якая ў нашай краіне судовая сыстэма, і я не магу паверыць у тое, што пабачыў, — сказаў 34-гадовы мужчына, які пачаў хадзіць на працэс, пачуўшы пра яго ў тэленавінах. — Гэта ганьба для нашай краіны. Гэта ж яшчэ дзеці. Наша дзяржава забівае дзяцей».
Учора ўвечары міжнародныя арганізацыі асудзілі прысуд. «Беларусь мае недасканалую судовую сыстэму і сыстэматычна пагарджае міжнароднымі стандартамі правасудзьдзя, пры гэтым павышаецца рызыка судовай памылкі, калі могуць быць пакараныя невінаватыя», — заявіў Джон Дальхэйзэн з Amnesty International. Гучалі таксама абвінавачаньні на адрас прэзыдэнта Лукашэнкі, што ён фактычна загадаў суду вынесьці такі прысуд і ўзнагародзіў службоўцаў за раскрыцьцё злачынства яшчэ да абвяшчэньня прысуду.
«Прысуд ня мае дачыненьня да матэрыялаў справы, — сказала заплаканая Любоў Кавалёва, выйшаўшы з будынку суду пасьля прысуду. — Мой сын невінаваты. Уся справа сфабрыкаваная». Яна сказала, што зьбіраецца зьвярнуцца да Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні яе сына.