Цягам бліжэйшага часу Беларусь разьлічвае атрымаць значныя сродкі ад продажу дзяржаўнай маёмасьці і прыцягненьня новых пазыкаў пад заклад стратэгічных прадпрыемстваў. Куды пойдуць гэтыя грошы? Ці ня здарыцца, што валюта будзе ўкладвацца ў неэфэктыўныя дзяржаўныя праграмы і на кампэнсацыі малазабясьпечаным, што зноў паскорыць інфляцыйныя працэсы?
Да сярэдзіны сьнежня на рахункі Нацбанку павінны перавесьці 2,5 мільярда даляраў ад продажу "Газпрому" астатніх 50% акцыяў "Белтрансгазу". Таксама ў сьнежні паступіць 1 мільярд даляраў крэдыту расейскага "Сбербанка" пад гарантыі наваполацкага "Нафтану". Міністэрства фінансаў Расеі пацьвердзіла, што да канца году Беларусь атрымае 400 мільёнаў даляраў – другую частку першага траншу з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Многія незалежныя экспэрты лічаць, што спадзяваньні ўладаў стабілізаваць эканамічную сытуацыю коштам прыцягнутых рэсурсаў наўрад ці спраўдзяцца. Па-першае, у 2012 годзе Беларусь па ўсіх артыкулах зьнешняга доўгу мусіць выплаціць міжнародным крэдыторам больш за 1,5 мільярда даляраў. Па-другое, ня меней за 5 мільярдаў даляраў – аб'ём трохмесячнага імпарту – патрэбна на "падушку бясьпекі" ад зьнешніх нягодаў. Як кажа экс-кіраўнік "Белаграпрамбанку" Міхаіл Чыгір, выйсьці на неабходную суму ўрад разьлічваў з дапамогай крэдытаў МВФ, аднак з прычыны незгаворлівасьці беларускага боку атрымаць новыя пазыкі будзе складана:
"Нехта яшчэ наіўна разьлічвае, што сёньня ці заўтра мы за кошт эўрабондаў ці зьнешніх крэдытаў вырашым некаторыя свае фінансавыя праблемы. Але што зьменіцца? Хіба стануць лепшымі ўмовы для вядзеньня бізнэсу, для жыцьця простых беларусаў? Цяпер розьніцы амаль няма: ці давядзецца заўтра жыць коштам уласных грошай, ці коштам доўгу, які мы возьмем і які празь нейкі час давядзецца аддаваць назад. Бо сутнасна ў эканамічнай палітыцы дзяржавы не прагназуецца ніякіх радыкальных зьменаў!"
Карэспандэнт: "Ермакова казала, што грошы за "Белтрансгаз" пойдуць у золатавалютныя рэзэрвы. Але экспэрты лічаць, што сродкі трэба накіраваць на мадэрнізацыю вытворчасьці і такім чынам прымусіць іх рэальна працаваць".
"Так зрабіць трэба было даўным-даўно, але ў нас усё хочуць утрымацца за кошт савецкай спадчыны. Ну навошта ў свой час выкінулі "Шкоду" адсюль, навошта выштурхнулі "Форд", навошта не пусьцілі "Філіпс"? А цяпер як вярнуць давер і пачаць штосьці будаваць? Што, цяпер "Форд" назад прыйдзе, ці "Філіпс" той жа самы, якія панесьлі такія страты ў Беларусі? На жаль, толькі сумна ад такіх пэрспэктываў, і асабіста я ніякага аптымізму ня маю".
Эканамістаў трывожыць, што вышэйшае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Лукашэнкам адмаўляе нават тэарэтычную магчымасьць рынкавых рэформаў. А гэта азначае, што эканоміка зноў рызыкуе захлынуцца ў неабгрунтаванай эмісіі. Паводле аднаго са сцэнараў на 2012 год, прапанаванага адміністрацыяй прэзыдэнта, пры ручным кіраваньні эканомікай і спробе захаваць рэальныя даходы насельніцтва запатрабуецца 7 трыльёнаў рублёў эмісійнага крэдытаваньня. У такім выпадку інфляцыя сягне за 200%, а курс даляра перавысіць 20 тысяч за даляр. Гаворыць фінансавы аналітык Аляксандар Муха:
"Дэвальвацыйныя і інфляцыйныя рызыкі ў эканоміцы па-ранейшаму прысутнічаюць, таму з боку грашовых уладаў – Нацбанку і Міністэрства фінансаў – неабходныя канкрэтныя захады, далейшыя меры, накіраваныя на стабілізацыю эканамічнай сытуацыі ў краіне, у тым ліку за кошт скарачэньня колькасьці беларускіх рублёў у грашовым абарачэньні. Прычым гаворка як пра тыя рублі, якія афіцыйна ўлічваюцца ў складзе грашовай масы, так і пра рублі, якія афіцыйна не ўключаюцца ў паказьнікі рублёвай грашовай масы, але ад гэтага колькасьць рублёў у грашовым звароце не зьмяншаецца. Я вяду гаворку перадусім пра рублі, якія цэнтрабанк пералічыў камэрцыйным банкам у рамках зьдзелак па абмене дэпазытамі. Таму тут неабходныя меры структурнага характару ўва ўсёй эканамічнай палітыцы дзяржавы".
Адмыслоўцы аўстрыйскага "Райфайзэнбанку" не выключаюць яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля да канца 2011 году. Аднак пакуль што нацыянальная валюта дэманструе адваротныя тэндэнцыі. Цягам тыдня рубель толькі ўмацоўваецца, зафіксаваўшыся сёньня на адзнацы 8600 за даляр. У абменных пунктах за даляр даюць у сярэднім 8550 рублёў. Як кажа фінансавы кансультант Рыгор Шмакаў, хоць фінансавыя ўлады і хочуць прадэманстраваць станоўчую дынаміку росту, аднак няма асаблівых падставаў спадзявацца, што гэта будзе працягвацца і надалей:
"Тое, што Нацбанк фактычна адмяніў начныя свопы – адначасовае заключэньне дзьвюх супрацьлеглых зьдзелак з рознымі датамі выкананьня – а тыднёвыя свопы ідуць па стаўцы 60%, – якраз сьведчыць пра тое, што
Нацбанк рэальна вырашыў рэальна ўмацаваць беларускія грошы і такім шляхам скараціць грашовую масу. Перадусім каб прастымуляваць тыя ж банкі, тых жа экспартэраў выкінуць на біржу валюту. А калі, з аднаго боку, будзе выкідваньне валюты, значыць, з другога боку, мэтодыка фіксінгу абсалютна спакойна дазваляе ўсталёўваць тэндэнцыю менавіта на паніжэньне курсу. Іншая справа – наколькі хопіць сілаў і сродкаў, каб падтрымліваць такі рух".
Экспэрты лічаць, што з улікам сродкаў, атрыманых ад прыватызацыі і прыцягненьня зьнешніх пазыкаў, Нацбанк мог бы адмовіцца ад эмісійнага крэдытаваньня, зрабіўшы грашова-крэдытную палітыку больш жорсткай. У такім разе суб'ектам гаспадараньня і насельніцтву ня трэба было б асьцерагацца непрадказальнасьці на валютным рынку, і яны б маглі будаваць доўгатэрміновыя пляны. Аднак загад Лукашэнкі забясьпечыць у наступным годзе 5,5% росту валавога ўнутранага прадукту можа цалкам перакрэсьліць такую пэрспэктыву.
Да сярэдзіны сьнежня на рахункі Нацбанку павінны перавесьці 2,5 мільярда даляраў ад продажу "Газпрому" астатніх 50% акцыяў "Белтрансгазу". Таксама ў сьнежні паступіць 1 мільярд даляраў крэдыту расейскага "Сбербанка" пад гарантыі наваполацкага "Нафтану". Міністэрства фінансаў Расеі пацьвердзіла, што да канца году Беларусь атрымае 400 мільёнаў даляраў – другую частку першага траншу з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Многія незалежныя экспэрты лічаць, што спадзяваньні ўладаў стабілізаваць эканамічную сытуацыю коштам прыцягнутых рэсурсаў наўрад ці спраўдзяцца. Па-першае, у 2012 годзе Беларусь па ўсіх артыкулах зьнешняга доўгу мусіць выплаціць міжнародным крэдыторам больш за 1,5 мільярда даляраў. Па-другое, ня меней за 5 мільярдаў даляраў – аб'ём трохмесячнага імпарту – патрэбна на "падушку бясьпекі" ад зьнешніх нягодаў. Як кажа экс-кіраўнік "Белаграпрамбанку" Міхаіл Чыгір, выйсьці на неабходную суму ўрад разьлічваў з дапамогай крэдытаў МВФ, аднак з прычыны незгаворлівасьці беларускага боку атрымаць новыя пазыкі будзе складана:
Карэспандэнт: "Ермакова казала, што грошы за "Белтрансгаз" пойдуць у золатавалютныя рэзэрвы. Але экспэрты лічаць, што сродкі трэба накіраваць на мадэрнізацыю вытворчасьці і такім чынам прымусіць іх рэальна працаваць".
"Так зрабіць трэба было даўным-даўно, але ў нас усё хочуць утрымацца за кошт савецкай спадчыны. Ну навошта ў свой час выкінулі "Шкоду" адсюль, навошта выштурхнулі "Форд", навошта не пусьцілі "Філіпс"? А цяпер як вярнуць давер і пачаць штосьці будаваць? Што, цяпер "Форд" назад прыйдзе, ці "Філіпс" той жа самы, якія панесьлі такія страты ў Беларусі? На жаль, толькі сумна ад такіх пэрспэктываў, і асабіста я ніякага аптымізму ня маю".
Эканамістаў трывожыць, што вышэйшае кіраўніцтва на чале з Аляксандрам Лукашэнкам адмаўляе нават тэарэтычную магчымасьць рынкавых рэформаў. А гэта азначае, што эканоміка зноў рызыкуе захлынуцца ў неабгрунтаванай эмісіі. Паводле аднаго са сцэнараў на 2012 год, прапанаванага адміністрацыяй прэзыдэнта, пры ручным кіраваньні эканомікай і спробе захаваць рэальныя даходы насельніцтва запатрабуецца 7 трыльёнаў рублёў эмісійнага крэдытаваньня. У такім выпадку інфляцыя сягне за 200%, а курс даляра перавысіць 20 тысяч за даляр. Гаворыць фінансавы аналітык Аляксандар Муха:
Адмыслоўцы аўстрыйскага "Райфайзэнбанку" не выключаюць яшчэ адной дэвальвацыі беларускага рубля да канца 2011 году. Аднак пакуль што нацыянальная валюта дэманструе адваротныя тэндэнцыі. Цягам тыдня рубель толькі ўмацоўваецца, зафіксаваўшыся сёньня на адзнацы 8600 за даляр. У абменных пунктах за даляр даюць у сярэднім 8550 рублёў. Як кажа фінансавы кансультант Рыгор Шмакаў, хоць фінансавыя ўлады і хочуць прадэманстраваць станоўчую дынаміку росту, аднак няма асаблівых падставаў спадзявацца, што гэта будзе працягвацца і надалей:
"Тое, што Нацбанк фактычна адмяніў начныя свопы – адначасовае заключэньне дзьвюх супрацьлеглых зьдзелак з рознымі датамі выкананьня – а тыднёвыя свопы ідуць па стаўцы 60%, – якраз сьведчыць пра тое, што
Іншая справа – наколькі хопіць сілаў і сродкаў, каб падтрымліваць такі рух ...