Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект пра гэта ў першым чытаньні. Дакумэнт прадугледжвае абмежаваньні для непаўнагадовых на знаходжаньне ў грамадзкіх месцах у начны час без дарослых: бацькоў, апекуноў і г.д.
Дзецям ва ўзросьце да 14 гадоў будзе забаронена знаходзіцца ў грамадзкіх месцах без суправаджэньня дарослых, адказных за іх, з 22.00 да 6.00, а ад 14 да 16 гадоў — з 23.00 да 6.00.
Дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў грамадзкіх месцах у гэты час без суправаджэньня дарослых, міліцыя павінна дастаўляць бацькам або асобам, якія іх замяняюць. Пры гэтым будзе складацца міліцэйскі пратакол.
Таксама прадугледжанае ўвядзеньне адміністрацыйнай адказнасьці для бацькоў ці тых, хто іх замяняе, за невыкананьне абавязкаў па суправаджэньні дзяцей у начны час у грамадзкіх месцах. Матэрыялы па такіх выпадках будуць разглядацца ў камісіях па справах непаўнагадовых, паведамляе Белта.