Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала падтрымку Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным вязьням.
Сурвіла: "Найперш, хачу выказаць падтрымку Алесю Бяляцкаму і ўсім іншым палітычным вязьням у Беларусі і іх сем'ям.
Таксама, хачу выказаць спачуваньне беларускаму народу, якога нялюдзкі рэжым штораз болей аддаляе ад астатняга сьвету. І, на жаль, збліжае да новай залежнасьці ад суседняй імпэрыі на усходзе. Шкоду, якая цяпер робіцца рэпутацыі Беларусі – нельга выбачыць. Пройдзе шмат гадоў, пакуль сьвет забудзецца пра цынізм і нешляхотнасьць гэтага рэжыму, які сам сябе называе беларускім, ня маючы пры гэтым нічога супольнага з беларускім народам".