Праваабаронцы сьвету патрабуюць вызваленьня Бяляцкага

Ліст на імя Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага падпісалі дзясяткі праваабарончых арганізацыяў зь Вялікабрытаніі, Літвы, Нарвэгіі, Расеі, Украіны, Чэхіі ды іншых краінаў сьвету.

«Усе абвінавачаньні супраць Алеся Бяляцкага павінны быць зьнятыя», – адзначаецца ў лісьце.