Справа беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычным перасьледам і была сфабрыкаваная на аснове недакладных фактаў. Такое меркаваньне Радыё Свабода выказаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Паводле яго слоў, «рэжым, які сёньня існуе ў Беларусі, проста фабрыкуе любыя справы, высмоктваючы з пальца падставы для таго». «Сытуацыя зь Бяляцкім наогул анэкдатычная. На аснове абсалютна недакладных фактаў (тым больш, ніхто сёньня не можа сказаць дакладна, як яны былі здабытыя) была сфабрыкаваная гэтая справа. Усе выдатна разумеюць, што гаворка ідзе не пра сродкі, выплату ці нявыплату падаткаў, гаворка ідзе пра палітычны перасьлед чалавека, які крытыкаваў і Лукашэнку, і яго рэжым», - адзначыў Раман Бясьсьмертны.