Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Францыі Бэрнар Валеро.
«Францыя шакаваная рашэньнем асудзіць Алеся Бяляцкага да 4,5 гадоў турмы паводле чыста палітычных матываў у выніку несправядлівага разьбіральніцтва», -- сказаў Валеро на брыфінгу ў чацьвер. Паводле яго словаў, францускі бок шкадуе, што ўлады РБ засталіся глухія да заклікаў вызваліць Бяляцкага і іншых палітзьняволеных, паведамляюць РИА-Новости.