Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна". Пра гэта заявіў журналістам 24 лістапада часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан адразу пасьля вынясеньня прысуду Бяляцкаму.
Амбасада ЗША асудзіла прысуд Алесю Бяляцкаму:
«Злучаныя Штаты Амэрыкі рашуча асуджаюць выбарачны судовы перасьлед і прысуд Алесю Бяляцкаму. Мы зноў заклікаем урад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітычных зьняволеных, скасаваць усе перашкоды для іх удзелу ў грамадзкім жыцьці ў будучыні, а таксама спыніць кампанію супраць тых, хто крытыкуе ўрад. ЗША супольна зь эўрапейскімі калегамі будуць і надалей сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і прыцягваць да адказнасьці асобаў, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях».
Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" — асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Напярэдадні вынясеньня прысуду прадстаўніца Эўрапейскага зьвязу па міжнародных справах і бясьпецы Кэтрын Эштан і эўракамісар па палітыцы эўрапейскага суседзтва Штэфан Фюле зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заявай, у якой запатрабавалі неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
"Мы заклікаем Беларусь неадкладна і без усялякіх умоваў вызваліць Бяляцкага і спыніць справу ў дачыненьні да яго намесьніка Валянціна Стэфановіча (...) Мы сур'ёзна занепакоеныя затрыманьнем і крымінальным перасьледам вядомага беларускага праваабаронцы і высунутымі супраць яго беспадстаўнымі абвінавачваньнямі ў нясплаце падаткаў", гаворыцца ў заяве.