У Беларусі ў нядзелю адзначаецца дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Шматмільярдныя дзяржаўныя ўліваньні ў аграрны сэктар, аднак, не ўзнаўляюць людзкі патэнцыял вёсак. Яны старэюць. Умовы жыцьця ў вёсках пагаршаюцца, скарачаецца колькасьць хатняй жывёлы.
На Гомельшчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, састарэлыя вёскі ня ў стане займацца ўласнай гаспадаркай. Рэзка скарацілася колькасьць жывёлы на падворках вяскоўцаў. Калі, напрыклад, у сярэдзіне 90-х гадоў у прыватных гаспадарках налічвалася амаль100 тысяч кароў і каля 250 тысяч сьвіней, то сёлета кароў паменела ў тры разы (32,9 тысячы), свіней — амаль на 20 адсоткаў (199 тысяч).
Спадарыня Галіна зь вёскі Ігаўка Добрускага раёну кажа, што вяскоўцы наагул адмаўляюцца трымаць жывёлу, і асабліва кароў. Старыя — ня могуць, маладыя — ня хочуць:
«Карову здалі. У нас кароў амаль ніхто не трымае — вельмі мала такіх. Трымалі шмат гадоў, а потым людзі паздавалі. Нявыгадна трымаць кароў. На карову трэба працаваць — ня столькі таго малака п’еш. І сена нарыхтаваць трэба, і ўсё астатняе. Цяпер выгадней купіць у краме».
У вёсцы Ларышчава таго ж Добрускага раёну колькі гадоў таму налічвалася блізу сотні кароў. Цяпер буронак трымае толькі спадар Сяргей, вясковец сярэдніх гадоў:
«Ва ўсёй вёсцы каровы засталіся толькі ў мяне. Было 86 кароў, а цяпер толькі ў мяне. Усе зьвялі. Я шмат гадоў з каровамі зьвязаны — працаваў у нашым саўгасе. Потым, калі фэрму зьліквідавалі, я сядзеў без заробку. Пасьля аддалі заробак, і ён у мяне атрымаўся меншым, чымсьці я за малако сабраў».
Сяргей удакладніў, што ў яго ў той час было ажно 4 каровы, і малако ён са сваякамі не здаваў у саўгас, а вазіў прадаваць на рынак — у Добруш і Гомель. Так і прызвычаіўся да прыватнай гаспадаркі, бо мае яшчэ сілы й жаданьне працаваць на сябе.
У ліку прычын зьмяншэньня пагалоўя жывёлы ў вёсках ляжыць ня толькі высокая працаёмістасьць, якой маладое пакаленьне ў бальшыні сваёй цураецца, але й зьмяншэньне колькасьці працаздольнага сельскага насельніцтва.
79-гадовая бабуля Марыя з Хойніцкага раёну кажа, што ў яе гаспадарцы цяпер толькі 5 курыц ды гарод. На іншую гаспадарку няма сілаў:
«Мо я ўжо й не перазімую — чагось ужо хадзіць няможна, сьпіна баліць. Гэта ж столькі папацягаць, перарабіць і жаночай працы, і мужчынскай. Усё жыцьцё працавала. І даяркай, і паляводам, і апошнія васямнаццаць гадоў на КЗСе працавала — мяшкі цягала».
Калі ў састарэлых вясковых людзей няма сілаў трымаць жывёлу ў гаспадарцы, то ў новазбудаваных аграгадках няма нават добрага хлява, каб трымаць жывёлу.
Да таго ж у вёсцы нават курыцу пракарміць — праблема. Кошт таго ж курынага камбікорму вырас у два разы, а закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю хаця й падвысіліся апошнім часам, але не настолькі, каб мець добрую капейчыну. Літар малака паводле закупачных цэнаў не дацягвае да дзьвюх тысяч, хаця ў крамах малако каштуе ўжо звыш 6 тысяч.
Пра гэта кажа пэнсіянэр Пётар зь вёскі Залаты Рог, што ў Веткаўскім раёне:
«Зарабіць асабліва не заробіш. Чаму? Таму што нізкія цэны на сельгаспрадукты. Прымаюць танна. Гэтыя самыя эканамісты робяць так, каб менш заплаціць».
Гомельскія ўлады сёлета на падставе патрабаваньняў «зьверху» прынялі праграму разьвіцьця й падтрымкі дапаможных гаспадарак. Разьлічваюць, што за пяць гадоў яны агулам дадуць 684 тысячы тон малака, ня менш як 120 тысяч тон мяса, а яшчэ — гародніну, бульбу, мёд.
Экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:
«Гэта такія свайго роду ўмовы палітычнай гульні. На вялікі жаль, вёска сёньня, як ніякая іншая галіна, ідэалягізавана. Нельга сказаць, што вёсцы зусім не надзяляецца ўвагі. Вось красамоўная статыстыка. Большасьць гародніны, і бульбы таксама, вырошчваецца ў дапаможных гаспадарках. Але закупалі іх прадукцыю па цэнах, якія нават ніжэйшыя, чымсьці ў мінулым годзе. І гэтым усё сказана. Гэта тычыцца й малака, якое закупляецца па кошце ніжэйшым, чым мінэральная вада. Вось і ўвесь клопат пра дапаможныя гаспадаркі»
Аляксандар Ярашук лічыць, што дзяржава падтрымлівае зусім ня вёску:
«Дзяржава падтрымлівае ня вёску — і гэта прынцыповы момант. Дзяржава падтрымлівае калгасы, то бок падтрымлівае тую сыстэму гаспадарчых адносінаў, якая выключае прыватную ўласнасьць, у тым ліку й на зямлю. Па-ранейшаму мы маем у вёсцы нейкую грымучую сумесь з трацкізму, камунізму, сталінізму ды ўсіх астатніх „ізмаў“, якія проста зьнішчаюць эканамічную зацікаўленасьць, інтарэс, якія не даюць магчымасьці зьявіцца гаспадару».
На Гомельшчыне, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, састарэлыя вёскі ня ў стане займацца ўласнай гаспадаркай. Рэзка скарацілася колькасьць жывёлы на падворках вяскоўцаў. Калі, напрыклад, у сярэдзіне 90-х гадоў у прыватных гаспадарках налічвалася амаль100 тысяч кароў і каля 250 тысяч сьвіней, то сёлета кароў паменела ў тры разы (32,9 тысячы), свіней — амаль на 20 адсоткаў (199 тысяч).
Спадарыня Галіна зь вёскі Ігаўка Добрускага раёну кажа, што вяскоўцы наагул адмаўляюцца трымаць жывёлу, і асабліва кароў. Старыя — ня могуць, маладыя — ня хочуць:
«Карову здалі. У нас кароў амаль ніхто не трымае — вельмі мала такіх. Трымалі шмат гадоў, а потым людзі паздавалі. Нявыгадна трымаць кароў. На карову трэба працаваць — ня столькі таго малака п’еш. І сена нарыхтаваць трэба, і ўсё астатняе. Цяпер выгадней купіць у краме».
На карову трэба працаваць — ня столькі таго малака п’еш. І сена нарыхтаваць трэба, і ўсё астатняе. Цяпер выгадней купіць у краме
У вёсцы Ларышчава таго ж Добрускага раёну колькі гадоў таму налічвалася блізу сотні кароў. Цяпер буронак трымае толькі спадар Сяргей, вясковец сярэдніх гадоў:
«Ва ўсёй вёсцы каровы засталіся толькі ў мяне. Было 86 кароў, а цяпер толькі ў мяне. Усе зьвялі. Я шмат гадоў з каровамі зьвязаны — працаваў у нашым саўгасе. Потым, калі фэрму зьліквідавалі, я сядзеў без заробку. Пасьля аддалі заробак, і ён у мяне атрымаўся меншым, чымсьці я за малако сабраў».
Сяргей удакладніў, што ў яго ў той час было ажно 4 каровы, і малако ён са сваякамі не здаваў у саўгас, а вазіў прадаваць на рынак — у Добруш і Гомель. Так і прызвычаіўся да прыватнай гаспадаркі, бо мае яшчэ сілы й жаданьне працаваць на сябе.
У ліку прычын зьмяншэньня пагалоўя жывёлы ў вёсках ляжыць ня толькі высокая працаёмістасьць, якой маладое пакаленьне ў бальшыні сваёй цураецца, але й зьмяншэньне колькасьці працаздольнага сельскага насельніцтва.
79-гадовая бабуля Марыя з Хойніцкага раёну кажа, што ў яе гаспадарцы цяпер толькі 5 курыц ды гарод. На іншую гаспадарку няма сілаў:
«Мо я ўжо й не перазімую — чагось ужо хадзіць няможна, сьпіна баліць. Гэта ж столькі папацягаць, перарабіць і жаночай працы, і мужчынскай. Усё жыцьцё працавала. І даяркай, і паляводам, і апошнія васямнаццаць гадоў на КЗСе працавала — мяшкі цягала».
Калі ў састарэлых вясковых людзей няма сілаў трымаць жывёлу ў гаспадарцы, то ў новазбудаваных аграгадках няма нават добрага хлява, каб трымаць жывёлу.
Да таго ж у вёсцы нават курыцу пракарміць — праблема. Кошт таго ж курынага камбікорму вырас у два разы, а закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю хаця й падвысіліся апошнім часам, але не настолькі, каб мець добрую капейчыну. Літар малака паводле закупачных цэнаў не дацягвае да дзьвюх тысяч, хаця ў крамах малако каштуе ўжо звыш 6 тысяч.
Пра гэта кажа пэнсіянэр Пётар зь вёскі Залаты Рог, што ў Веткаўскім раёне:
Зарабіць асабліва не заробіш. Чаму? Таму што нізкія цэны на сельгаспрадукты