У перадачы «Паверх бар'ераў» расейскай службы Радыё Свабода выйшла гутарка Дзьмітрыя Воўчака з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам новай кнігі «Сьлед матылька. Освальд у Менску», якая пабачыла сьвет у нашай «Бібліятэцы Свабоды».
Напачатку 1960-х гадоў забойца амэрыканскага прэзыдэнта Кенэдзі Лі Гарві Освальд жыў у Менску, працаваў на заводзе «Гарызонт». Ягоны лёс выклікае нязьменную цікавасьць пісьменьнікаў, кіношнікаў, публікі. Але менская справа Освальда па-ранейшаму засакрэчаная ў КДБ РБ. Па-ранейшаму існуе шмат людзей, якія ня вераць у тое, што Освальд насамрэч забіў Кенэдзі, як не паверылі ў гэта ўсе менскія знаёмцы амэрыканца.
Лукашук: Рэч у тым, што Освальд прыйшоў да думкі, што ён унікальны чалавек, які служыў у войску, працаваў на розных работах і ў ЗША, і ў Савецкім Саюзе, ён бачыў два сьветы як яны ёсьць, і ён адзіны, хто разумее, у чым справа. І ён стварыў сваю тэорыю, яна называлася''Атэнская сыстэма'', у якую ён зьвёў розныя ідэі, штосьці ад сацыялізму, штосьці ад капіталізму, штосьці ад анархізму. Такі палітычны кактэйль Молатава выйшаў, калі паспрабаваць ажыцьцявіць – ляснула б будзь здаровы. І, каб яе прарэклямаваць, яму трэба было зрабіць нешта вельмі прыкметнае. Яму Кенэдзі падабаўся, але Кенэдзі праяжджаў каля яго вокнаў, усяго за 50 мэтраў, у яго была стрэльба, і ён думаў, што Кенэдзі занадта добры прэзыдэнт і можа працягнуць агонію капіталізму занадта доўга. Таму трэба, каб спачатку было горш. Гэта тыповы рэвалюцыянэр нячаеўскага тыпу, апісаны Дастаеўскім.
Цалкам гутарку можна прачытаць ТУТ.