Паводле тэмпаў росту спажывецкіх коштаў Беларусь стала лідэрам як у рэгіёне, так і сярод краінаў СНД. За 10 месяцаў бягучага году гэты паказьнік склаў 101,5%. Аляксандар Лукашэнка ўчора выказаў абурэньне з гэтай нагоды і даў ураду загад да навагодніх сьвятаў спыніць рост цэнаў. Якім чынам ва ўрадзе зьбіраюцца выконваць гэты загад?
Наведваючы Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што больш ня будзе цярпець цэнавага «разбою», і паабяцаў бяз жалю «трэсьці» чыноўнікаў, якія не выконваюць ягоных распараджэньняў:
«Узьнялі цэны, а цяпер трэба спыніцца і думаць, што цэны, па-першае, ніхто ня дасьць падымаць так далей. Я ж ня буду цярпець гэта. Паднялі — хопіць. Далей давайце па аб’ёмах, па заваяваньні рынкаў на экспарт, гандлюйце там, атрымлівайце грошы. Трэба круціцца, а ня проста ў кабінэце падняў цану — ну і ладна, хай ядуць. Усё, разбой скончыўся. У лістападзе — пэўна, ужо заўважылі — пачынаю ўсіх трэсьці як мае быць. А ў сьнежні, хлопцы, з чым мы да Новага году прыйдзем? Самі будзем, прабачце мяне, сядзець за сталом, нам усім добра, шампанскае выпілі чорт ведае якое, закусілі, а народ што будзе? Таму ў сьнежні мы павінны ўсё гэта зачысьціць, падняць народ, каб ён з настроем сустрэў Новы год. У гэтым усё жыцьцё людзкое».
Згодна зь мінулагоднім прагнозам Міністэрства эканомікі Беларусі, сёлета рост коштаў не павінен быў перавысіць 8%, аднак ужо скарыў плянку ў 100%. Цяпер жа ведамства не бярэцца рабіць нават кароткатэрміновыя прагнозы. Дырэктар дэпартамэнту цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін адмовіўся камэнтаваць словы Лукашэнкі пра тое, што нібыта можна стрымаць кошты нейкім іншым чынам, апроч рэгуляваньня рынкам:
«Вы ведаеце, па ўсіх пытаньнях працуйце з нашай прэсавай службай. Гэта ўсё, што магу вам параіць. Прабачце...»
Міністэрства эканомікі ўжо трапляла пад крытыку з боку вышэйшага кіраўніцтва за сеяньне панічных настрояў. Падчас нарады ў Лукашэнкі 8 лістапада намесьнік міністра Аляксандар Ярашэнка папярэдзіў, што вынікам напампоўваньня эканомікі пустой грашовай масай стане далейшае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, якая можа абрынуцца ніжэй за 20 тысяч рублёў за даляр. На яго думку, пры прагназаванай 120-працэнтнай інфляцыі і «інэрцыйным сцэнары», якія грунтуюцца на высокіх аб’ёмах эмісіі, сытуацыя абернецца далейшай дэвальвацыяй рубля і ростам цэнаў.
Цяпер супрацоўнікі дзяржаўных ведамстваў ламаюць галовы, як стрымаць амаль некантраляваныя цэнавыя скачкі. Так, у Міністэрстве гандлю перадусім спадзяюцца на навагоднія распродажы, калі традыцыйныя зьніжкі можна будзе падаць як выкананьне прэзыдэнцкага загаду «цэнам — стаяць»:
«Не-не, ні ў якім разе ня будзе штучнага зьбіваньня коштаў. Вядома, зьнешне можа падацца, што гэта ўнікальная сытуацыя, калі ў нас цэны істотна падаюць. Але не забывайцеся: наперадзе сьвяточны калядны і навагодні пэрыяд, калі гандлёвыя сеткі пачнуць праводзіць самыя разнастайныя акцыі. І ў пэўным сэнсе пад выглядам нават тых жа акцый пачнуць тавары ўсё больш адчувальна таньнець і таньнець».
Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня на ўмовах ананімнасьці даў зразумець, што няма мэханізму, які б здолеў штучна стрымліваць аб’ектыўныя працэсы. І нават калі пад адміністрацыйным ціскам нехта пагодзіцца гандляваць сабе на страту, то потым давядзецца выстаўляць яшчэ большы цэньнік, каб задняй датай кампэнсаваць ранейшыя выдаткі:
«Безумоўна, цяпер пастаўкі ў розьнічную сетку ідуць па тых коштах, якія намі задэкляраваныя і зацьверджаныя, у тым ліку і ў адпаведнасьці з апошнім рашэньнем камітэту па цэнавай палітыцы Мінэканомікі, які непасрэдна дае дазвол на павелічэньне коштаў. Таму самі мы нічога ня можам прыдумляць ці ўсталёўваць. Я ведаю, што практычна кожны тыдзень мы праходзім такія ўзгадненьні і маем адпаведныя дазволы на рэалізацыю прадукцыі».
І калі дзяржаўныя ўстановы абмежаваныя ў магчымасьці манэўра, то камэрцыйныя структуры рэагуюць выключна на рынкавую каньюнктуру. Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка лічыць, што спажыўцам, якіх улады намагаюцца супакоіць падкантрольнасьцю сытуацыі, трэба настройвацца толькі на горшае:
«Гэта яшчэ ня фініш, чакаем другога вітка. Калі тым жа пэнсіянэрам павялічылі пэнсіі на 22%, а да канца году наабяцалі яшчэ больш, гэта значыць, што ў самым хуткім часе ўсё таксама папаўзе ўверх з прыцэлам на некалькі дзясяткаў працэнтаў — пачынаючы ад таго ж самага паліва, энэрганосьбітаў і г.д. Ну, а як гэта ўсё падаражэе, то, адпаведна, і ў крамах, і на рынках усё зноў падскочыць. Тут такі бумэранг раскручваецца, што цяжка нават уявіць. Віцэ-прэм’ер Румас папярэджвае, але, як ужо ўсім зразумела, Румас сябе падстаўляе. Адзін крычыць там сярод усіх, збольшага дыпляматычна, прыгожа, але яго ня хочуць нават пачуць. Шкада чалавека, заткнуць яго хутка. Бо ў кампанію гэтых, даруйце, бараноў ён ніяк ня ўпісваецца».
Экспэрты ня бачаць аб’ектыўных падставаў для аздараўленьня фінансавай сфэры, уключна з умацаваньнем нацыянальнай валюты. У 2012 годзе па ўсіх артыкулах зьнешняга доўгу Беларусь павінна выплаціць 1 мільярд 600 мільёнаў даляраў. Гэта пры тым, што адмоўнае сальда зьнешняга гандлю перавышае 4 мільярды даляраў, а аб’ём золатавалютных рэзэрваў не нашмат большы за 4,5 мільярда даляраў, зь якіх 3 мільярды пазычаныя Нацбанкам у камэрцыйных банкаў. Разьлічваць на новыя крэдыты асабліва не выпадае, бо зьнешнія крэдыторы настойваюць ня толькі на эканамічных, але і на палітычных пераўтварэньнях у краіне. Фінансавая няўстойлівасьць можа прывесьці да новага дыспарытэту: калі цэны з падзеньнем курсу рубля растуць аўтаматычна, то ўзровень заробкаў безнадзейна адстае.

Ні ў якім разе ня будзе штучнага зьбіваньня коштаў

Гэта яшчэ ня фініш, чакаем другога вітка