У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі заяўляюць, што судовы працэс у справе аб тэракце ў менскім мэтро «разьвеяў рознага роду здагадкі і сумневы».
«Судовы разбор паказаў, што намаганьнямі праваахоўных органаў было папярэджана магчымае зьдзяйсьненьне больш сур'ёзных выбухаў, а абвінавачаньне, агучанае дзяржабвінаваўцам, разьвеяла здагадкі, якімі апанэнты дзейнай улады спрабавалі пасеяць сумненьні ў грамадзтве», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў Цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ (ЦІГС КДБ).
Там адзначылі, што «сур'ёзны ўзровень прафэсійнай падрыхтоўкі праваахоўных органаў, іх эфэктыўнае ўзаемадзеяньне дазволілі ў самыя кароткія тэрміны раскрыць зьверскае злачынства і знайсьці падазраваных у яго зьдзяйсьненьні Канавалава і Кавалёва, якія сёньня паўсталі перад судом».
Як паведамлялася, прысуд па справе аб выбухах у Віцебску ў 2005 годзе, у Менску на Дзень незалежнасьці ў 2008 годзе і ў менскім мэтро ў красавіку 2011 году будзе вынесены 30 лістапада.
У зьдзяйсьненьні тэрактаў абвінавачваецца 25-гадовы жыхар Віцебску Дзьмітры Канавалаў і яго саўдзельнік, Уладзіслаў Кавалёў.
Дзяржаўнае абвінавачаньне папрасіла прысудзіць абодвух да выключнай меры пакараньня - расстрэлу. Дзяржаўны адвакат Дз. Канавалава Дзмітрый Лепрэтор, нягледзячы на прызнальныя паказаньні свайго падабароннага па тэрактах 2008 і 2011 гадоў, заявіў аб сумневе ў даказанасьці віны свайго падабароннага.
Адвакат Уладзіслава Кавалёва Станіслаў Абразей заявіў аб невінаватасьці абодвух абвінавачаных. Двое з пацярпелых у судзе таксама заявілі сумнеў у вінаватасьці Дз. Канавалава і В. Кавалёва.