19 кастрычніка падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску аштрафавала намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча за няпоўную выплату падатку на 4 727 330 рублёў. У канцы верасьня пасьля амаль двух месяцаў, праведзеных за мяжой, Валянцін Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь. Літва перадала афіцыйнаму Менску зьвесткі пра яго банкаўскія рахункі, як і пра рахункі старшыні «Вясны» Алеся Бяляцкага, які на падставе гэтых зьвестак быў арыштаваны.
«Сытуацыя найбольш крытычная за ўсе 15 гадоў існаваньня «Вясны». Але мы стараемся працаваць у звычайным рэжыме і, як і раней, знаходзім час для дапамогі іншым пацярпелым», -- заявіў напярэдадні Стэфановіч.
Валянцін Стэфановіч нарадзіўся ў Менску ў 1972 годзе. Скончыў інстытут міжнародных працоўных адносінаў, спэцыяльнасьць – правазнаўства. У праваабарончай арганізацыі «Вясна» – зь верасьня 1998-га. Намесьнік старшыні з 2000 году.