2012 год Расея можа сустрэць сябрам СГА

Памочнік прэзыдэнта РФ Аркадзь Дварковіч спадзяецца, што рашэньне аб уступленьні Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю будзе прынятае на міністэрскай сустрэчы СГА 15 сьнежня.

«Пасяджэньне рабочай групы, калі мы завершым ўсе неабходныя працэдуры, адбудзецца ўжо 11 лістапада. І калі рашэньне рабочай групы будзе станоўчым, то 15 сьнежня на міністэрскай сустрэчы можа завяршыцца працэс уступленьня Расеі ў СГА", - сказаў Дварковіч сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў агенцтве РИА-Новости.

Ён паведаміў, што цяпер у Тбілісі знаходзіцца прэзыдэнт Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэ, якая выступае пасярэднікам на перамовах Расеі і Грузіі па ўступленьні ў СГА. Напярэдадні перамовы з Кальмі-Рэ правёў у Маскве кіраўнік расейскай дзяржавы Дзьмітры Мядзьведзеў. Па выніках перамоваў высьветлілася, што шэраг пытаньняў, у тым ліку тэхнічных, патрабуюць удакладненьня. Меркавалася, што па выніках перамоваў у Тбілісі будуць праведзены дадатковыя тэлефонныя кансультацыі паміж швайцарскімі пасярэднікамі і расейскім бокам, калі гэта будзе неабходна.

Расея спрабуе стаць чальцом Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) з 1993 года. У канцы красавіка 2008 Грузія выйшла з перамоўнага працэсу па ўступленьні Расеі ў СГА. Пасьля "пяцідзённай вайны" ў жніўні 2008 году і прызнаньня Расеяй у аднабаковым парадку незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Тбілісі разарваў дыпляматычныя адносіны з Масквой.

Перамовы па СГА паміж Грузіяй і Расеяй былі адноўленыя ў сакавіку гэтага году пры пасярэдніцтве Швайцарыі.

Пра магчымыя наступствы ўступленьня Расеі ў СГА для мытнага саюзу і гандлёвых стасунках паміж Беларусьсю і РФ – меркаваньні беларускага і расейскага экспэртаў.

Л.Заіка:"Беларусі будзе дастаткова маркіраваць сваю прадукцыю "Made in Russia"



За далучэньне Расеі да УГА заплацяць беларускія аўтамабілісты?