Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца ў Беларусі, ня ўдзельнічаў у галасаваньні па абраньні новага прэзыдэнта краіны.
Пра гэта «Свабодзе» сёньня паведаміў амбасадар Кіргізстану ў Беларусі Эрык Асаналіеў:
«Ён наагул не знаходзіцца на консульскім уліку ў нашай амбасадзе. Таму ён нават ня быў уключаны ў сьпіс для атрыманьня выбарчых бюлетэняў. Спадар Бакіеў не зьвяртаўся да нас і для ўключэньня ў дадатковы сьпіс. І яго наагул у нас не было».
Паводле амбасадара, ніхто з родных былога прэзыдэнта Кіргізстану таксама не зьвяртаўся ў амбасаду, каб удзельнічаць у выбарах новага кіраўніка краіны.