Малітва ля жаўнерскіх магілаў

Ля Катынскага крыжа Анджэй Хадкевіч (справа) і Лукаш Абгаровіч

У Горадні ля Катынскага крыжа на вайсковых могілках гарадзенцы з неафіцыйнага Саюзу палякаў памаліліся за пахаваных тут польскіх жаўнераў. Удзельнічалі прадстаўнікі генконсульства Польшчы на чале з генконсулам Анджэем Хадкевічам і сэнатар Лукаш Абгаровіч з Варшавы.

Анджэй Хадкевіч сказаў: ён удзячны, што з кожным разам бачыць больш людзей, якія прыходзяць, каб ушанаваць памяць абаронцаў Горадні ў 1920-м і 1939-м гадах. Ён нагадаў пра важнасьць традыцыі апекаваньня над магіламі абаронцаў айчыны. Генконсул таксама паведаміў, што ў Дзень задушны 2 лістапада на магіле пісьменьніцы Элізы Ажэшкі (памерла ў 1910 годзе) будуць ускладзеныя кветкі, а таксама на магіле першага прэзыдэнта Горадні Эдварда Лістоўскага (памёр у 1922 годзе). Яны пахаваныя на старых каталіцкіх могілках. Удзельнікі ўшанаваньня памяці польскіх жаўнераў наведалі гэтыя могілкі і сёньня, бо там таксама знаходзяцца магілы жаўнераў, што загінулі ў 1920 годзе.

На вайсковых могілках зьлева направа: выканаўца абавязкаў старшыні СПБ Анжаліка Арэхва, Лукаш Абгаровіч, Анджэй Хадкевіч


Ля Катынскага крыжа


Магілы польскіх жаўнераў на гарадзенскіх вайсковых могілках на вул. Белуша