TUT.BY выклаў відэа канцэрту Лявона Вольскага, які перапынілі ў эфіры

Юры Зісер

"Мы публікуем поўную вэрсію інтэрвію і міні-канцэрту.... Адна справа Беларусь і яе нацыянальныя асаблівасьці. А "Міларусь" зусім іншая гісторыя," гаворыцца ў заяве TUT.BY.

"25 кастрычніка Лявон Вольскі прэзэнтаваў у студыі TUT.BY-ТБ сваю кнігу "Міларусь", прысьвечаную апошнім дзесяцігодзьдзям ХХ стагодзьдзя. Прэзэнтацыя праходзіла ў форме міні-канцэрту, падчас якога музыка выканаў свае вядомыя песьні 90-х гадоў. Таму зьяўленьне ў эфіры "Маналёгу Саўкі" з адносна новага сатырычнага праекту "Саўка ды Грышка" стала нечаканасьцю. "Ва ўсіх на слыху цяпер скандал з выклікам у пракуратуру Сяргея Міхалка. Пачуўшы ў прамым эфіры вострую сатыру, мы задумаліся над тым, ці варта "падстаўляць" Лявона Вольскага і дарма рызыкаваць", - тлумачыць генэральны дырэктар парталу Юры Зісер.




26 кастрычніка онлайн-трансьляцыя канцэрту Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале TUT.BY-ТБ на сярэдзіне была спыненая.

"Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзекавацца зь дзяржаўных асобаў", - распавёў сайту "Тузін гітоў" Юры Зісер адразу пасьля здарэньня.

Самому Вольскаму пра тое, што трансьляцыя спыненая, паведамілі толькі калі ён выйшаў з студыі пасьля гадзіннага эфіру.