Падчас акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску затрымалі шэсьць чалавек. Акцыю ладзіла грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь». Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі людзей за тое, што яны разгарнулі партрэты палітзьняволеных альбо выказвалі свае меркаваньні журналістам.
Акцыя працягвалася ўсяго некалькі хвілінаў. Чацьвёра актывістаў «Эўрапейскай Беларусі»: былы палітвязень Сяргей Казакоў, Аляксандар Салдаценка, Алег Рахоўскі і Алег Рагоўскі разгарнулі партрэты палітвязьняў Андрэя Саньнікава, Міколы Статкевіча і Зьмітра Бандарэнкі. Адразу да іх падбег падпалкоўнік Ігар Яўсееў і людзі ў цывільным, якія парвалі партрэты палітвязьняў. Хлопцы скандавалі «Свабоду палітвязьням!». Калі людзі ў цывільным пачалі іх затрымліваць, хлопцы счапіліся рукамі і селі на асфальт. Спачатку выцягнулі двух і пацягнулі ў мікрааўтобус, які прыехаў на плошчу. Потым затрымалі і астатніх. Пры гэтым актывісты крычалі «Свабоду палітвязьням!».
Удзельнікі акцыі патрабавалі, каб міліцыянты пераапрануліся ў форму і паказалі дакумэнты.
Актывіст: «Вы сталі нахабнымі, страцілі сумленьне. Вы ганьба беларускага народа. Чаму вы парушаеце Канстытуцыю?»
Міліцыянты пачалі вінаваціць дэманстрантаў у парушэньні законаў. На гэта Сяргей Казакоў сказаў:
«Гэта не мае законы. Я нічога не парушаю. Я ў сваёй краіне і дзе хачу, там і зьбіраюся, калі я гэтага хачу. Я хачу выказаць сваю пазыцыю, сваё меркаваньне. І калі я хачу, я прыйду і зраблю гэта. Я патрабую вызваленьня палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі. Яны дагэтуль у турме, яны сядзяць ні за што. Андрэй Саньнікаў, Зьміцер Бандарэнка, Мікалай Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч. Свабоду ім, свабоду!»
Людзі ў цывільным таксама затрымалі жанчыну, якая назвалася Галінай, і мужчыну, імя якога пакуль невядомае, якія абураліся дзеяньнямі людзей ў цывільным і выказалі на плошчы сваю пазыцыю журналістам. Спадарыня Галіна, якую ўвесь час перабівалі міліцэйскія начальнікі, сказала:
«На Кастрычніцкай плошчы я ўсіх заклікаю да сумленьня. У мяне гаворыць сумленьне, і мне вельмі балюча за тых людзей, якія там сядзяць. Вы людзей душыце, якія ўжо пацярпелі і сядзяць там, пакутуюць. А калі людзі прыходзяць падзяліць боль тых пакутнікаў, то вы зьнішчаеце гэтых людзей, вам хочацца, каб ім было балюча. Балюча, што беларусы сьпяць і сваё сумленьне задушылі. Толькі адзінкі прыходзяць, у каго ёсьць сумленьне, каб разьдзяліць гэты боль Ірыны Халіп, у якой сэрца разрываецца, гэтай Алы Ўладзімераўны. Мне хочацца, каб людзі мяне пачулі. Я ведаю, што закону няма ў гэтай краіне».
Актывісты «Эўрапейскай Беларусі» заяўляюць, што акцыі салідарнасьці працягнуцца і 26 кастрычніка. Марыя Касьян сказала, што прадстаўнікі суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» заклікаюць падтрымаць акцыю:
«Гэта нельга спыніць тым, што людзей садзяць, запалохваюць. Яны будуць выходзіць і заўтра. Сэнс у гэтых акцыях ёсьць. Актывісты хочуць паказаць, што іх немагчыма запалохаць».
Чаму ўлады заціскаюць акцыі на плошчы, забараняюць журналістам браць інтэрвію ва ўдзельнікаў?
Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч: «Гэта сьведчыць пра тое, што гэта такая клясычная паліцэйская дзяржава, дзе адсутнічае нават элемэнтарнае права, элемэнтарныя гарантыі, калі працуе апарат на падаўленьне любой актыўнасьці».
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, такія дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ёсьць элемэнтам дэ-факта ўведзенага надзвычайнага становішча ў краіне.
«У сілавікоў ёсьць карт-блянш на зачыстку ўсялякіх публічных пратэстных дзеяньняў. Рэагаваць трэба адэкватна, трэба знаходзіць іншыя формы для працы зь людзьмі. Цяпер трэба напампоўваць людзей інфармацыяй. Натуральна, маюць права на існаваньне і такія акцыі. Але патрэбная нейкая каардынацыя, каб людзі больш ведалі. Чым больш людзей, тым большая бясьпека для тых, хто выходзіць на вуліцу. Калі выходзяць адзінкі, то можна загадзя прагназаваць, што зь імі будзе».

Балюча, што беларусы сьпяць і сваё сумленьне задушылі. Толькі адзінкі прыходзяць…

Калі выходзяць адзінкі, то можна загадзя прагназаваць, што зь імі будзе.