У пятніцу, 21 кастрычніка, Назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі адрэагавала на апошнія заканадаўчыя ініцыятывы ў Рэспубліцы Беларусь, якія абмяжоўваць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці.
Падставай для афіцыйнай заявы сталі праекты Закона “Пра ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Пра масавыя мерапрыемствы ў Рэспубліцы Беларусь”, Закона “Пра ўнясеньне дадаткаў і зьменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (у прыватнасьці, у законы “Пра палітычныя партыі”, “Пра грамадзкія аб’яднаньні”, у Крымінальны кодэкс і Кодэкс пра адміністратыўныя парушэньні), а таксама ўнясеньне на разгляд праекта Закона «Пра ўнясеньне зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Пра органы дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь". Усе гэтыя дакумэнты былі прынятыя Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2011 году Палатай прадстаўнікоў і адобраныя Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу 21 кастрычніка 2011 году.
Аўтары заявы падкрэсьліваюць сувязь паміж крымінальным перасьледам старшыні праваабарончага цэнтры “Вясна” Алеся Бяляцкага і ягонага намесьніка Валянціна Стэфановіча і высоўваньнем гэтых законатворчых ініцыятываў. Па іх меркаваньні, увядзеньне жорсткіх санкцыяў за атрыманьне замежнага фінансаваньня на грамадзянскую дзейнасьць падкрэсьлівае палітычную матывацыю справаў супраць праваабаронцаў.
Камісія патрабуе ад дзяржаваў-удзельніц АБСЭ разглядзець на сустрэчы Міністэрскай рады АБСЭ ў Вільні 6-7 сьнежня 2011 году пытаньне пра прыпыненьні сяброўства Рэспублікі Беларусь у арганізацыі да моманту яе вяртаньня да супрацоўніцтва з інстытутамі АБСЕ ў сфэры чалавечага вымярэньня і выкананьня рэкамендацый даклада па выніках “Маскоўскага мэханізму”.
Камісія патрабуе ад Канстытуцыйнага суду і кіраўніка Беларусі прыняць меры, якія 13 кастрычніка 2011 прапанаваныя шэрагам праваабарончых арганізацыяў Беларусі, каб не дазволіць гэтым законапраектам уступіць у сілу. Аўтары заявы таксама зьвяртаюцца да Савета міністраў і Нацынаяльнага сходу РБ з патрабаваньнем у далейшым пры распрацоўцы і разглядзе законапраектаў такога кшталту абмяркоўваць іх з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і міжурадавымі арганізацыямі, сябрам якіх зьяўляецца Беларусь (найперш ААН і АБСЭ), а таксама накіроўваць гэтыя законапраекты на экспертызу ў Эўрапейскую камісію за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
Камісія сьцьвярджае, што ўвядзеньне гэтых заканадаўчых нормаў ня будзе “садзейнічаць рэальнаму забесьпячэньню бясьпекі грамадзянаў Беларусі, а накіравана выключна на абарону інтарэсаў асобных структур дзеючай улады”. Па меркаваньні Камісіі, “гэтыя нормы ня толькі нясуць пагрозу для дзейнасьці грамадзянскіх арганізацый Беларусі, але і ствараюць дадатковыя перашкоды для ажыцьцяўленьня маніторынгу сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі міжнароднымі назіральнікамі”.
У заяве таксама адзначаецца, што прыняцьце гэтых заканатворчых ініцыятываў супярэчыць абавязальніцтвам, якія ўзяла на сябе Беларусь у сфэры правоў чалавека і чалавечага вымярэньня бясьпекі. Пры гэтым аўтары заявы нагадваюць, што прадстаўнікі Беларусі, якія прымалі ўдзел у нарадзе АБСЭ па чалавечым вымярэньні, якая адбылася ў Варшаве ў канцы верасьня, публічна абвяшчалі пра выкананьне гэтых абавязальніцтваў.
Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі створаны прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый краінаў прасторы АБСЭ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Камітэт ажыцьцяўляе маніторынг і міжнародны кантроль за сытуацыяй з ажыцьцяўленьнем фундаментальных правоў чалавека, станам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Беларусі.
Заява падпісаная кіраўніком Міжнароднай місіі Андрэем Юравым.