Аляксандар Лукашэнка ў час сустрэчы з удзельнікамі II Эўразійскага кангрэсу кардыёлягаў заявіў, што колькасьць насельніцтва ў Беларусі занадта малая, а таму Менск з задавальненьнем гатовы "прымаць у сябе людзей зь іншых краін".
"Нам трэба, каб было 20 млн, а яшчэ лепш - 30 млн, мы ў стане іх пракарміць", - заявіў беларускі лідэр. Цяпер у Беларусі пражывае каля 9.400.000 чалавек.
У сакавіку А.Лукашэнка заявіў аб недапушчальнасьці перанаселенасьці Менску, заявіўшы, што ў сталіцы павінна жыць ня больш як 1.8 млн чалавек.
За апошнія чатыры гады, паводле афіцыйных дадзеных, краіну пакінулі каля 600 тыс. чалавек ва ўзросьце ад 20 да 35 гадоў, большай часткай грамадзяне з вышэйшай адукацыяй і кваліфікацыяй.
Сёньня Лукашэнка заявіў таксама, што ўлады плянуюць распрацаваць новыя падыходы па аказаньню дзяржаўнай падтрымкі беларускім сем'ям для стымуляваньня нараджальнасьці.