У Кіеве цьвілі каштаны, калі ён зьявіўся на вуліцы Міхайлы Кацюбінскага. У звыклай сваёй бэрэтцы, з настальгічна-успамінным выразам на твары, нясьпешны ў хадзе. Прыпыніўся на ажыўленым ходніку, прыгадваючы горад свайго юнацтва… А тут усё роўна як у старой беларускай прыказцы: толькі ляж пад абразы – адпявалы знойдуцца. Адно спыніся і маеш шанцы стаць помнікам. Асабліва калі ты Ўладзімер Караткевіч. Не пасьпела з тых самых каштанаў асыпацца лісьце, як увішныя кіеўскія архітэктары падперлі помнік масыўнай сьцяной-кнігай і запрасілі ўсіх на адкрыцьцё. Мінакі дзівіліся: з Караткевічам яны ўжо даўно пазнаёміліся, ён кіянам не чужы, дык каму патрэбен гэты цырыманіял? Навошта гэтая – рукі ў кішэні – поза? Ні павітацца, ні чарку ўзяць… Але цырыманіял 20 кастрычніка 2011 году адбыўся, і аўтар “Зямлі пад белымі крыламі”, упершыню выдадзенай акурат у Кіеве, афіцыйна прапісаўся ва ўкраінскай сталіцы непадалёк ад беларускай амбасады.
Караткевічу яшчэ пашанцавала – у параўнаньні з другімі. Вунь Янка Купала на Кутузаўскім праспэкце ў Маскве ўжо гадоў пяць самоціцца – чакае на адкрыцьцё. І наўрад ці ўтульна яму там – у горадзе сваёй трагічнай гібелі, ды яшчэ афіцыйна непрызнанаму. Што паробіш, Купала і пры жыцьці быў закладнікам вялікай палітыкі, і пасьля сьмерці ім застаўся.
А тым часам у Беларусі абвешчаная падпіска на 25-тамовы збор твораў Уладзімера Караткевіча. Але выдавецтву “Мастацкая літаратура” ў гэтай адказнай справе яўна не хапае крэатыву. Дзеля таго, каб сучасны беларус адклаў убок усе свае справы і пабег на пошту пералічваць грошы выдавецтву, мала вывесіць па кнігарнях бляклыя афішкі з банкаўскімі рэквізытамі. Патэнцыйны падпішчык павінен усьвядоміць, што ён удзельнічае ў агульнанацыянальнай акцыі. Гэта па-першае. Па-другое, ён павінен ведаць, што яго ў будучым зборы твораў чакаюць адкрыцьці. Скажам, у паэтычных тамах (іх плянуецца 2) ён раптам убачыць караткевічаўскі тэкст да палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”, напісаны ў далёкім 1965 годзе і з тае пары нідзе не публікаваны. У тамах празаічных (іх мае быць 8) ён прачытае раньнюю аповесьць “Перадгісторыя”, якая ня трапіла ў папярэднія зборы твораў. Апрача таго, чытача чакаюць упершыню сабраныя лісты пісьменьніка, яго дарчыя надпісы і малюнкі. А ў якасьці бонуса кожны падпішчык атрымае кампакт-дыск зь песьнямі ў выкананьні самога Караткевіча! Як сказаў бы любы сучасны мэнэджэр: ёсьць што піярыць.
Выдавецтва вырашыла – збор твораў пачне выходзіць толькі тады, калі індывідуальных падпішчыкаў набярэцца ня менш за 1000. Лічба, вядома, мізэрная (8-тамовік у 90-я гады выходзіў накладам 60 000 асобнікаў, і паспрабуйце вы яго купіць па букіністах), але калі падпіска праводзіцца ў такім напаўсакрэтным рэжыме, мінімальнай тысячы можна і не дабраць. Тым болей, што абнародаваныя Міністэрствам інфармацыі вынікі ведамаснай падпіскі абнадзейваюць слаба: Міністэрства культуры разам з Мінадукацыі сабралі ўсяго 600 заявак. Відаць, таксама ня вельмі стараліся.
У чаканьні амаль поўнага збору твораў Уладзімера Караткевіча хочацца пацікавіцца ў будучых выдаўцоў: а ў якой рэдакцыі мяркуецца публікаваць, прыкладам, “Ладзьдзю роспачы”? А паэму “Гулянка ў дэкарацыях”? На жаль, пайшла па нашых выдавецтвах заганная практыка – друкаваць клясыкаў у савецкіх рэдакцыях. Скажам, акадэмічная “Беларуская навука” лепіць дваццацітамовік Якуба Коласа па зьнявечаных савецкай цэнзурай выданьнях, а аўтэнтычныя тэксты запіхвае ў камэнтары, дзе іх ніхто, апрача саміх тэкстолягаў, не чытае. Пра тое, што “Мастацкая літаратура” вытварыла з Уладзімерам Жылкам, я ўжо неаднойчы пісаў. Не хацелася б, каб нешта падобнае адбылося і з Караткевічам. А адбыцца можа. Сталася так, што і Караткевічавыя цэнзураваныя тэксты былі нібыта ўзаконеныя ў васьмітамовым зборы твораў. Памятаю, як з ласкі Сяргея Панізьніка слухаў я творы Караткевіча ў аўтарскім чытаньні. І захацелася мне зьверыць тое, што я слухаў, з тым, што можна прачытаць. І вось гучыць паэма “Гулянка ў дэкарацыях”, вушы чуюць, а вочы тых радкоў – ня бачаць. Давялося ўпісваць ад рукі ў тую “Гулянку…” цэлую страфу:
Важны пан, уладар кінасьвету цэлага,
Скача, ўзяўшы на рукі сабаку белага,
Бо сабака цяжарны, бо сука ён,
Бо ня можа сканаць, як нармальны, ён.
Сабаку шкада. Звон… Звон…
Што да “Ладзьдзі роспачы”, якая мо найбольш пацярпела ад няўмелых рэдактараў і пільных цэнзараў, то тут будучыя выдаўцы могуць уздыхнуць з палёгкай. Летась Глеб Лабадзенка выдаў гэты твор па аўтарскім машынапісе, дадаўшы да яго аўтограф і наглядна паказаўшы ўсе тыя скароты, праўкі і купюры, зробленыя ў савецкіх рэдакцыях. А іх – ня дзьве і ня пяць, а пад тры сотні! Прыклады? Калі ласка. Сьмерць гаворыць Гервасію Выліваху: “Ты зноў папаўся, беларус”. У зрэдагаваным тэксьце застаецца: “Ты зноў папаўся”. Сьмерць зьвяртаецца да Гервасія: “Больш за ўсё я не люблю прыходзіць за беларусамі, яны такія прагныя да жыцьця”. У выніку ў папраўленым тэксьце застаецца: “Больш за ўсё я не люблю прыходзіць па такіх, як ты”. Слова “беларус” камусьці відавочна замінала ў “Ладзьдзі роспачы”, як яно аказалася лішнім і ў сучасных нашых пашпартах.
Знайшоў цэнзар у “Ладзьдзі…” і яшчэ больш крамольныя радкі. Уладзімер Караткевіч налічвае на беларускай зямлі ажно тры ўваходы ў пекла і называе іх месцазнаходжаньне: пры рацэ Іпуці (Гомельшчына), ля Ржаўца пад Юхнавым (Смаленшчына) і ля Макруш пад Бельскам (Беласточчына). Няцяжка здагадацца, колькі ўваходаў у пекла засталося ў тэксьце пасьля таго, як па ім пахадзіў цэнзарскі аловак. Правільна: адзін – той, што на Гомельшчыне. Уяўляю, колькіх нэрвовых клетак усё гэта каштавала Ўладзімеру Караткевічу, які на спробу ўмяшаньня ў тэкст “Каласоў пад сярпом тваім” заявіў проста ў вочы выдавецкаму рэдактару: “І коскі зь месца ня зрушу!”.
Тэкст “Ладзьдзі роспачы” фактычна аднавіў Глеб Лабадзенка. Хто адновіць аўтэнтычны выгляд “Каласоў пад сярпом тваім” ды іншых
твораў? Што б там ні казалі выдаўцы дзеля свайго апраўданьня, без сур’ёзнай тэксталягічнай працы гэтым разам ім не абысьціся. А пакуль “Мастацкая літаратура” без асаблівага імпэту зьбірае падпіску на караткевічаўскі 25-тамовік, выдавецтва “Літаратура і мастацтва” ўзялося цэнзураваць творы пра Караткевіча. Летась там выйшаў ёмісты зборнік “Уладзімер Караткевіч: вядомы і невядомы”. У ім надрукавана вялікае эсэ Алега Лойкі пад назвай “Уладзімер Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі”, над якой дарэшты схварэлы Алег Антонавіч працаваў літаральна да апошніх дзён жыцьця. Памятаю, як у бальнічнай палаце ён, ужо слабы, з абедзьвюма ампутаванымі нагамі, чытаў мне ўрыўкі з таго свайго твору. Чытаў і верш “Маленьне да Ўладзімера Караткевіча”, які павінен быў увайсьці ў эсэ-паэму. Верш у эсэ-паэму ўвайшоў, а вось з кнігі быў выкінуты наваяўленымі цэнзарамі з РВУ (рэдакцыйна-выдавецкай установы) “Літаратура і мастацтва”. На шчасьце, ён застаўся ў маім дыктафоне. Гэта ці не апошні верш майго ўнівэрсытэцкага настаўніка Алега Антонавіча Лойкі. Эпіграфам да яго – вядомыя караткевічаўскія словы: “На Беларусі Бог жыве”.
Мой дружа, ты ж вавек ня хлусіў…
Малю: даруй мне, старына!..
Ня Бог жыве на Беларусі,
Ня Бог жыве, а Сатана.
Шчасьлівы ты, што не дажыў ты
Да дня, калі з Дняпра ўваскрос
Ня дух, каторым даражыў ты,
А вораг беларускіх рос.
Ды што раса, што вы, бярозы,
Што сосны ці вячысты дуб, –
Яму нішто ні сьлёзы-росы,
Ні Край, што беларусам люб.
Як верыў, веру тваёй песьні,
І вера гэтая – бяз дна.
Ты Богам быў, дык уваскрэсьні,
Каб не кірмашыў Сатана…
Дняпро – рака вялікая, і мала якія нячысьцікі могуць паходзіць з яго разьлеглых берагоў. Ды хлопцы-малойцы на цэнзарскіх пасадах у згаданай РВУ вылічылі і пазналі – свайго. Ён жа іх на тыя пасады і прызначаў. А тым часам другія хлопцы-малойцы з падручнікаў па гісторыі выкідваюць выяву Шклоўскага ідала. Таксама ж – пазнаюць…
Падпіска на збор твораў Уладзімера Караткевіча заканчваецца 1 сьнежня. Тысяча беларусаў могуць вырашыць яго лёс. А патрэбен ён – усім. Бо творчасьць Караткевіча – гэта невычарпальная крыніца нацыянальнага аптымізму, недахоп якога заўважна адчуваецца ў нашым зьнявераным грамадзтве. Гервасій Выліваха – вялікі беларускі жыцьцялюб і герой “Ладзьдзі роспачы”, якая проста праменіцца вітальнай энэргіяй, гаварыў: “Хлябчыце воцат і жоўць, перавозчыкі ў Харонава царства. У нас на Беларусі свой эдэм”. А эдэмам апякуецца Той, Хто ёсьць любоў. Таму не ўпадайма ў адчай і не задавайма прадыктаванага хвілінай бязьвер’я пытаньня: “На Беларусі хто жыве?”. На Беларусі Бог жыве. Гэтыя словы – не тэарэма. Іх ня трэба даказваць. Іх проста трэба часьцей паўтараць – наўсьлед за Караткевічам.