Новая перадача сэрыі "Паштовая скрынка 111"
Эфір 19 кастрычніка 2011 году
Год таму, перад чарговымі прэзыдэнцкімі выбарамі, даляр у Беларусі каштаваў 3000 рублёў. Сёньня за яго даюць каля 9000. Між тым заробкі ў рублях у многіх беларусаў у параўнаньні са сьнежнем 2010-га году засталіся нязьменнымі. Гэта значыць, у пераліку на цьвёрдую валюту яны скараціліся ў тры разы. Як на гэта рэагуюць людзі?
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго зь лістоў на гэтую тэму, які даслаў наш даўні слухач і аўтар Алесь Марціновіч з Баранавічаў. Ён адрэагаваў на аптымістычныя выказваньні арганізатараў нядаўняга Народнага сходу, якія пасьля яўна няўдалай акцыі пратэсту апраўдваліся: маўляў, што з таго, што цяпер гатовы пратэставаць мала людзей — затое назапасім сілы і паступова абудзім грамадзтва. Слухач наконт гэтага піша:
"Адвечная балбатня пра так званае "паступовае назапашваньне дэмсілаў ды паэтапнае набліжэньне грамадзкіх пратэстаў" паўтараецца ўжо на працягу дваццаці гадоў. Між тым цяперашні крызіс мае мноства агульнага з абвалам 1992-га году. Падзеньне ўражвае, асабліва на тле спажывецкага буму сярэдзіны і канца "нулявых" гадоў. Зразумела, у 90—91-м гадах беларусы жылі ва ўмовах таварнага ўбоства, уласьцівага для канца эпохі "саўка". Цяпер — таварнае багацьце. Але тым большы ўдар для спажыўца, які бачыць, што ўсяго за паўгода ягоная пакупніцкая здольнасьць упала ў два з паловай разы. Увогуле, вельмі сур'ёзны крызіс. Падчас такіх рэзкіх і хуткіх абвалаў бунт павінен адбыцца альбо адразу (максымум — не пазьней чым праз паўгода пасьля ўваходу ў апагей абвалу); альбо — ён не адбудзецца ўвогуле: пакрысе ўсё залагодзіцца самой хадой жыцьця. І калі рэальнага бунту-пратэсту не адбылося 8-га кастрычніка, то наўрад ці ён выбухне ў халодную сьцюдзёную пару ў сярэдзіне лістапада. Тым больш наіўна разьлічваць на туманную будучыню — сакавік 2012-га году...
2011-ы год — пэўны пункт выпрабаваньняў, прайшоўшы празь якія, загартаваны ў палітычных бітвах Лукашэнка, які царуе на Беларусі ўжо 18-ты год, зробіць шмат высноў і прыме шэраг мераў, каб, улічваючы спэцыфіку беларускага грамадзтва, даседзець пры ўладзе да 2020-га году".
Асаблівай схільнасьці да бунту і пратэсту беларусы не выяўлялі і ў 1992-м, спадар Алесь, хоць эканамічная сытуацыя таго пэрыяду была нашмат больш катастрафічная, чым цяпер. Згадайма, менавіта ў 1992-м апазыцыя спрабавала ініцыяваць рэфэрэндум аб датэрміновым роспуску Вярхоўнага Савету і пазачарговых парлямэнцкіх выбарах. Партыйная і гаспадарчая намэнклятура, імкнучыся захаваць уласныя крэслы, пад рознымі зачэпкамі праводзіць рэфэрэндум адмовілася — нягледзячы на 450 тысяч сабраных подпісаў. Не сказаць, каб грамадзкіх пратэстаў з гэтай нагоды ў той год не было ўвогуле — былі, але назваць іх маштабнымі, масавымі, агульнанацыянальнымі — не выпадае. Нягледзячы на тое, што тады за ўдзел у такіх акцыях людзей не хапалі, не зьбівалі і не судзілі. Што ўжо казаць пра цяперашнія ўмовы...
Пра будучыню маўклівых акцыяў пратэсту, якія адбываліся ў шмат якіх гарадах Беларусі на пачатку і ў сярэдзіне лета, разважае ў сваім лісьце на "Свабоду" Мікалай Застарынскі са Слуцку. Слухач піша:
"У нас у Слуцку гэтыя акцыі не былі масавымі нават улетку. Але ўлады, адчуваецца, вельмі баяліся. У сераду 28-га верасьня, калі гэтыя акцыі меркавалася аднавіць, за 15 хвілінаў да плянаванага пачатку на плошчу перад Домам Саветаў вывелі 45 навучэнцаў абласной кадэцкай вучэльні. І вось гэтых хлапчукоў і дзяўчатак ва ўзросьце 12—15 гадоў, апранутых у камуфляжную форму, муштравалі па плошчы аж да прыцемкаў. Дзеля чаго? Каб ніхто з гараджанаў не наважыўся прыйсьці сюды на маўклівы пратэст. А такіх адважных, зрэшты, і не назіралася. Хіба што на лаўцы ўзбоч плошчы сядзелі дзьве дзяўчынкі школьнага ўзросту .
Дарэчы, яшчэ ў чэрвені, у адну зь серадаў, калі на плошчы ўсё ж сабралася паўтара дзясятка чалавек, улады распарадзіліся прыгнаць сюды міні-трактар — нібыта спатрэбілася тэрмінова падмесьці плошчу. І ён увесь час, што адбывалася акцыя, езьдзіў па плошчы, уздымаючы пыл і заглушаючы сваім трэскам галасы. А ўдзельнікаў акцыі пасьля гэтага міліцыя ўсё роўна затрымала...
Па ўсім відаць, што вечароў маўклівага супраціву ў нас у Слуцку не атрымаецца: уладам такое маўчаньне людзей, як пісаў нядаўна паэт Ніл Гілевіч, "страшней за бунтоўныя крыкі". І тым ня менш, я веру паэту:
"Не, нядоўга ўжо несьці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — ня раб. Ты вялікі ва ўсім.
І ў маўчаньні вялікі!" .
Ня толькі ў Слуцку, спадар Мікалай, — ва ўсіх беларускіх гарадах гэтыя маўклівыя пратэсты пакрысе заціхлі, і спроба іхнай восеньскай рэанімацыі аказалася няўдалай. Чаму? Можна называць шмат прычынаў. Улада ўбачыла ў іх вялікую пагрозу для сваёй устойлівасьці, і на здушэньне моладзевай ініцыятывы былі кінуты значныя сілы. Арганізатараў акцыі змусілі пакінуць межы Беларусі, удзельнікаў жорстка перасьледавалі: кідалі ў турмы, звальнялі з працы, адлічвалі з вучобы. Гэтым разам гайкі ўдалося моцна заціснуць. Ці надоўга? Апошнія падзеі вакол новых паправак у заканадаўства, якія значна пашыраюць паўнамоцтвы спэцслужбаў і абмяжоўваюць магчымасьці для апазыцыі, сьведчаць пра тое, што ўлада працягвае спадзявацца выключна на сілавое ўтрыманьне рэжыму аднаасобнай улады.
Аўтар наступнага ліста, Уладзімір Пятроўскі зь вёскі Жураўлёўка Гомельскага раёну, разважае пра ўзаемадачыненьні паміж беларускай уладай і заходнімі краінамі, на крэдыты якіх па-ранейшаму спадзяецца афіцыйны Менск, які перажывае найвастрэйшы за апошнія 15 год валютны крызіс. Слухач піша:
"Не разумею, як можна дамаўляцца з Лукашэнкам, абяцаць яму крэдыты? Колькі было патрабаваньняў з боку Захаду, каб ён вызваліў палітзьняволеных! І як ён на ўсё гэта адрэагаваў?
Лічу, што зь ім цяпер не супрацоўнічаць трэба, а яшчэ больш узмацніць санкцыі — і эканамічныя, і палітычныя. Дый пра магчымасьць пераносу хакейнага чэмпіянату сьвету нагадваць варта.
Верыць Лукашэнку пасьля ўсяго, што ён зрабіў і працягвае рабіць — гэта проста не паважаць сябе. Калі цяпер Захад зноў дасьць яму крэдыты — значыць, ён насуперак усім заявам таксама падтрымлівае дыктатарскі рэжым.
Усе дробныя саступкі, на якія час ад часу ідзе Лукашэнка, — гэта толькі хітрыкі, каб пратрымацца да наступных выбараў. А потым усё пачнецца спачатку.
Хутка ў Беларусі павінны адбыцца парлямэнцкія выбары. І з боку ўлады ўжо гучаць абяцаньні: маўляў, "усё будзе сумленна і празрыста". Колькі разоў мы ўжо гэта чулі перад рознымі выбарамі, у тым ліку і перад апошнімі прэзыдэнцкімі, на якіх ніхто нашы галасы не лічыў. Так будзе і на наступных выбарах. Як звычайна, ніводнага кандыдата ад апазыцыі ў Палату прадстаўнікоў не прапусьцяць. І ўсе гэтыя гульні зь цяперашняй уладай — бескарысныя. Свабодных выбараў у нас пасьля прыходу Лукашэнкі не было і ня будзе. Ён жа ясна сказаў (і ўжо не адзін раз), што краіну нікому не аддасьць. Калі б усе людзі байкатавалі выбары — можа, нешта і памянялася б. Але як ты наладзіш той байкот? Усё адно гвалтам прыгоняць на ўчасткі студэнтаў, армію, чыноўнікаў — і выбары адбудуцца".
Калі б у беларускага грамадзтва, у палітычнай апазыцыі былі відавочныя ўнутраныя сілы дзеля таго, каб дзейсна супрацьстаяць цяперашняму аўтарытарнаму рэжыму і ў блізкай будучыні зьмяніць сытуацыю — тады, верагодна, і стратэгія Захаду ў дачыненьні да беларускай улады была б іншай. Але заходнія палітыкі бачаць і ведаюць тое ж, што і вы, спадар Уладзімер: такога патэнцыялу ў беларускім грамадзтве на сёньня няма. Апошнія спробы наладзіць маштабныя акцыі пратэсту ў Менску і рэгіёнах гэта выразна паказалі. Пры гэтым асаблівай веры ў абяцаньні, якія раздае Лукашэнка, на Захадзе ня маюць: мінулы досьвед там добра памятаюць і ўлічваюць. Тым ня менш перамовы вядуцца, у тым ліку і наконт магчымасьці лібэральных рэформаў і вызваленьня палітвязьняў. Але крэдыты Лукашэнка гэтым разам наўрад ці атрымае толькі за свае чарговыя намеры. Грошы будуць толькі пасьля таго, як зьявяцца рэальныя справы.
Пра тое, у якіх умовах будуць праходзіць наступныя парлямэнцкія выбары, што павінны адбыцца ў Беларусі ў наступным годзе, разважае ў сваім лісьце на "Свабоду" Барыс Руцько зь Менску. Ён піша:
"Няўжо дэмакратычная апазыцыя, а разам зь ёй і ўсё грамадзтва зноў наступяць на старыя граблі? Зразумела ж, якія сьпісы кандыдатаў будуць складзены і каго ўлада зьбіраецца запісаць у дэпутаты. Ужо колькі разоў мы назіралі гэты спэктакль. Няўжо апазыцыя зноў купіцца і пачне ўсур'ёз вылучаць сваіх прадстаўнікоў і заклікаць людзей ісьці на выбары?
Як на мой розум, дык выйсьце ў нас цяпер толькі адно: байкот. Хопіць нам скакаць пад гэтую старую дудку. Усе схемы, сцэнары і хітрыкі гэтай улады даўно вядомыя. Вось толькі баюся, што некаторыя апазыцыянэры, разьлічваючы на чарговыя заходнія гранты, будуць настойваць на тым, каб удзельнічаць у чарговым спэктаклі. Мы ўсе павінны сказаць ім сваё рашучае "НЕ!". Да наступнай выбарчай кампаніі трэба правесьці зьезд усіх апазыцыйных сілаў і стварыць адзіны магутны апазыцыйны рух дзеля адной усім зразумелай мэты".
Цяжка ўявіць, спадар Барыс, што сёньняшнія шматлікія апазыцыйныя лідэры ўсе як адзін адмовяцца ад уласных палітычных амбіцый і дзеля высокай мэты пагодзяцца на стварэньне адзінага грамадзкага руху... Прынамсі, усе мы зусім нядаўна назіралі, чым скончылася спроба падчас прэзыдэнцкай кампаніі дамовіцца наконт вылучэньня адзінага апазыцыйнага кандыдата. Альтэрнатыўных кандыдатаў у выніку аказалася больш як паўтузіна. І амаль усім ім давялося прайсьці праз турэмныя засьценкі — не ў апошнюю чаргу і з прычыны свайго няўменьня ці нежаданьня аб'ядноўвацца з палітычнымі супернікамі, ахвяраваць уласнымі інтарэсамі дзеля агульных грамадзкіх мэтаў.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на "Свабоду". З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма "Паштовая скрынка 111" выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by