Усясьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя апублікавалі рэйтынг спрыяльнасьці дзелавому асяродку "Doing Business". Беларусь заняла 69-е месца, паміж дзяржавай Карыбскага рэгіёну Трынідад і Табага ды Кіргізстанам, былой савецкай рэспублікай у Сярэдняй Азіі.
184 краіны, уключаныя ў рэйтынг "Doing Business", ацэньваюцца паводле 11 паказьнікаў.
У тым ліку:
Камэнтар эканаміста Сяргея Балыкіна:
"Я досыць скептычна стаўлюся да рэйтынгу. Гэта спроба надаць аб'ектыўныя паказьнікі нечаму суб'ектыўнаму. Чаму ў нас такі рэйтынг? Калі мэханічна складаць паказьнікі, дык у нас вымалёўваецца добрае становішча. У нас сапраўды вельмі добрая сыстэма рэгістрацыі суб'ектаў гаспадараньня. А падатковая сыстэма — адна з самых кепскіх у сьвеце. Калі вылічым сярэдняе арытмэтычнае з гэтых паказьнікаў, атрымаецца амаль сярэдзіна. На маю думку, рэйтынгі ў эканоміцы трэба будаваць так, як лічылі час на марш-кідках у савецкім войску. Калі апошні жаўнер прыбег на фініш, тады лічылася, што і ўся рота прыбегла. Калі мы кажам, што ў нас добрая сыстэма рэгістрацыі, але кепская сыстэма падаткаабкладаньня, дык трэба казаць, што мы знаходзімся на адным з апошніх месцаў па ўмовах вядзеньня бізнэсу. Бо бізнэс можна лёгка зарэгістраваць, але падатковая сыстэма будзе перашкаджаць весьці справу. І яшчэ адзін момант: калі складалі гэты рэйтынг, карысталіся інфармацыяй мінулага году. А самыя кепскія справы ў эканоміцы і канкрэтна на валютным рынку адбываюцца ў Беларусі сёлета".
Краіна | Месца ў рэйтынгу |
Сінгапур | 1 |
Ганконг | 2 |
Новая Зэляндыя | 3 |
ЗША | 4 |
Данія | 5 |
Краіна | Месца ў рэйтынгу |
Гана | 179 |
Эрытрэя | 180 |
Рэспубліка Конга | 181 |
ЦАР | 182 |
Чад | 183 |
184 краіны, уключаныя ў рэйтынг "Doing Business", ацэньваюцца паводле 11 паказьнікаў.
У тым ліку:
- выдаткі пры стварэньні, функцыянаваньні і закрыцьці кампаніі;
- выдаткі пры атрыманьні дазволаў на будаўніцтва;
- сытуацыя з найманьнем працоўнай сілы;
- падатковы клімат.
Камэнтар эканаміста Сяргея Балыкіна: