Нямецкае таварыства «Правы чалавека ў Беларусі» абнародавала дакумэнт, у якім выклала сваё бачаньне эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі. Кіраўніком таварыства зьяўляецца вэтэран нямецкай дыпляматыі, былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік.
Прапануем вам зьмест дакумэнта зь невялікімі скарачэньнямі.
1. Эканамiчна-фiнансавы крызiс у Беларусi, якi зьяўляецца вынiкам плянавай эканомiкi i скарачэньня расейскiх датацыяў, ставіць пад пытаньне „сацыяльны кантракт“, якi iснуе памiж прэзыдэнтам як гарантам эканамiчнай i сацыяльнай стабiльнасьцi i насельнiцтвам краiны. Дзеля сацыяльна-эканамiчнай бясьпекi шмат людзей мiрылася са значным уціскам правоў, гарантаваных мiжнароднымi нормамi. Апошнiм часам, аднак, усё больш расьце агульная незадаволенасьць насельнiцтва i набiрае моц салiдарнасьць з ахвярамi палiтычнага перасьледу. Улада асьцерагаецца пратэстаў, якiя ўжо даўно сталi важнай тэмай для шматлiкiх беларусаў. Магчымае масавае супрацiўленьне рэжым папярэджвае жорсткiмi рэпрэсiямi. Лукашэнка спрабуе дамагчыся згоды ад партнэраў у Арганiзацыi дамовы аб калектыўнай бясьпецы, на прыняцьцё калектыўнай iнтэрвэнцыйнай стратэгii ў выпадку ўнутраных палiтычных хваляваньняў.
Каб пераадолець наступствы фiнансава-эканамiчнага крызiсу, улада зьвяртаецца да адмiнiстрацыйных мераў. Эўразiйскi эканамічны саюз, у якiм дамiнуе Расея, дае Беларусi значны крэдыт. У сваю чаргу Расея патрабуе прыватызацыi ў эканомiцы. Новыя крэдыты ад МВФ застаюцца туманнай надзеяй, якая наўрад цi стане рэальнасьцю, калi рэпрэсiўныя меры з боку дзяржавы i далей будуць працягвацца.
2. Прэзыдэнт узмацняе меры ціску дзеля ўтрыманьня ўлады ў сваiх руках. З-за ягонай гвалтоўнай палiтыкi яго крытыкуюць ня толькi на Захадзе, але i ў Расеi. Уразьлiвасьць Лукашэнкi выгадная Маскве. Выкрываньне слабасьцяў кiраўнiка РБ зьяўляецца ўжо штодзённасьцю расейскiх сродкаў масавай iнфармацыi. Масква палягчае ўмовы прыняцьця на працу ў Расеi для беларусаў. Беларускiя колы ў Расеi будуюць пляны на будучыню. Аднак, улiчваючы ўзмацненьне нэгатыўнага стаўленьня з боку насельнiцтва да пераходу беларускiх прадпрыемстваў у рукi Расеi, магчымыя пераемнiкi Лукашэнкi наўрад цi дабраахвотна пяройдуць у «расейскi лягер».
3. У рамках Усходняга Партнэрства Эўразьвяз робiць стаўку на разьвiцьцё як у афiцыйнай, так i ў грамадзкай сфэры ў Беларусi, нягледзячы на незадавальняючыя тэндэнцыi ва ўнутранай сытуацыi ў краiне, аднак у рамках двухбаковых адносiн на афіцыйным ўзроўні ён пазьбягае дэманстрацыі дачыненьняў. Зьмена такога становiшча магчымая толькi пры ўмове вызваленьня ўсiх палiтвязьняў. Працэсы супраць лiдэраў i прыхiльнiкаў апазыцыi не павiнныя пацягнуць за сабой юрыдычных абмежаваньняў у наступных выбарчых кампанiях, напрыклад, пры рэгiстрацыi кандыдатаў.
Улiчваючы далейшае абвастрэньне сытуацыi ў Беларусi, таварыства «Правы чалавека ў Беларусi» лiчыць неабходным прызначэньне надзвычайных упаўнаважаных ад Эўразьвязу i асобных нацыянальных урадаў для супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi.
4. Такiм чынам, намячаецца новы «гандаль»: фiнансавая дапамога ў абмен на вызваленьне палiтычных вязьняў. Лукашэнка абяцае вызваленьне i запрашае ў даволi расплывiстых фармулёўках да публiчнага «круглага стала» з грамадзянскай супольнасьцю, у якiм маюць браць удзел таксама i прадстаўнiкi замежжа.
5. Санкцыi: iснуе згода наконт мэтанакiраванага ўжываньня санкцыяў да кiраўнiчага апарату i дзяржаўных прадпрыемстваў, якія ўзначальваюць прыхiльнiкі i паплечнiкi Лукашэнкi. Мэтазгодна ўвесьцi забарону на ўезд у Эўразьвяз для супрацоўнiкаў дзяржаўных структур, адказных за рэпрэсiі супраць грамадзянаў, што выступаюць у абарону сваiх правоў. Заходнiя iнстытуцыi i нацыянальныя ўстановы ня маюць намеру выдаваць Беларусi крэдыты да таго часу, пакуль у краiне ёсьць палiтвязьнi i не назiраецца паляпшэньня сытуацыi з правамi чалавека.
6. Палiтычныя i праваабарончыя структуры грамадзянскай супольнасьцi, якiя набылi аўтарытэт i павагу як на нацыянальным, так i на мiжнародным узроўнi (перш за ўсё, праз праграму Ўсходняга Партнэрства), былi iстотна аслабленыя рэпрэсiўнымi мерамi пасьля 19-га сьнежня 2010 году, а таксама праз доступ ураду да iнфармацыi пра наяўнасьць у недзяржаўных арганiзацыяў банкаўскiх рахункаў у Вiльні i Варшаве. Грамадзянская супольнасьць, якая актыўна дзейнiчае ў сфэры правоў чалавека, у значнай ступені згубiла сваю палiтычную дзеяздольнасьць. Тое ж тычыцца i базiсных арганiзацыяў, якiя ў апошнiя гады прымалi ўдзел у назiраньнi за выбарамi разам зь мясцовымi структурамi.
Улiчваючы цяжкiя рамачныя ўмовы сыстэмы ўлады ў Беларусi, актыўная пазыцыя Эўразьвязу i дзяржаваў-чальцоў у дачыненьнi, у першую чаргу, да грамадзянскай супольнасьцi краiны набывае яшчэ большае значэньне, чым у мiнулыя гады. Таму неабходна прызначэньне надзвычайнага ўпаўнаважанага ад Эўразьвязу i такiх жа ўпаўнаважаных на нацыянальным узроўнi для паглыбленьня i пашырэньня супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi. Гэта адна з найважнейшых мер, якiя павiнны быць прынятыя для забесьпячэньня эфэктыўнай, узгодненай і сталай палiтыкi эўрапейскiх iнстытуцыяў i нацыянальных урадаў, а таксама недзяржаўных установаў Эўропы.
Акрамя таго, неабходна прымаць скаардынаваныя i эфэктыўныя меры з мэтай абароны грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца за мяжой, супраць злоўжываньня ўладай i ўсялякiх манiпуляцыяў з боку дзяржаўных i кантраляваных дзяржавай установаў.
У сытуацыi, якая склалася на гэты момант, iснуе настойлiвая патрэба прыняць наступныя меры, разам з тым, яны павiнны быць дапоўненыя шэрагам мер у iншых сфэрах, а менавiта:
– скасаваньне вiзавых збораў i ўсталяваньне бязьвiзавага ўезду ў Эўразьвяз;
– падтрымка Ўсходняга Партнэрства (перш за ўсё, даць дадатковыя сродкі для Грамадзянскага Форуму);
– істотнае пашырэньне магчымасьцяў навучаньня i працы для маладых беларусаў;
– садзеяньне мясцовым органам у назiраньні за выбарамi (праз актыўнасьць Расейскай Фэдэрацыi на самых вышэйшых узроўнях значна аслабленая пазыцыя БДIПЧ АБСЭ – Бюро па дэмакратычных iнстытутах i правах чалавека);
– падтрымка незалежных СМI;
– правядзеньне ў Бэрлiне канфэрэнцыi, прысьвечанай Беларусi, на тэму iдэнтычнасьцi Беларусi ў гiсторыi, сучаснасьцi i будучынi;
– публiкацыi на тэму «Беларусь i Эўразьвяз»;
– публiкацыi на тэму «Правы чалавека ў Беларусi»;
– актыўная падтрымка Нямеччынай Эўрапейскага Гуманiтарнага Ўнiвэрсытэту – ЭГУ (Вiльня/Менск).

Сытуацыя

Прапановы канкрэтных мер