Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода абвяшчае стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для журналістаў. Стыпэндыя мае падтрымаць маладых журналістаў, якія працуюць у краінах, дзе душыцца свабода слова і дзе журналістыка застаецца небясьпечнай прафэсіяй. У пілётнай праграме, якая пачынаецца ўвосень 2011 году, першую стыпэндыю атрымае журналіст зь Беларусі.
Атрымальнік стыпэндыі будзе мець магчымасьць працы ў Празе цягам 6 месяцаў. Акрамя стыпэндыі, аплачваецца кошт пражываньня і праезду.
Стыпэндыянт будзе мець магчымасьць займацца ня толькі падрыхтоўкай навінаў і аналітычных артыкулаў, але і працаваць з сацыяльнымі сеткамі, пісаць для іншых выданьняў, а таксама ўдзельнічаць у грамадзкіх падзеях і дыскусіях.
Для удзелу ў конкурсе трэба да 4 лістапада даслаць на ангельскай мове усю неабходную інфармацыю пра сябе (поўныя ўмовы стыпэндыі па гэтай спасылцы) на адрас:
RFE/RL
Attention: Zydrone Krasauskiene
Vinohradska 159A
100 00 Prague 10
CZECH REPUBLIC