У распараджэньне сайту «Хартыя-97» патрапіў пратакол даручэньняў Аляксандра Лукашэнкі па выніках візыту 15-16 жніўня ў Катар. Дакумэнт пазначаны грыфам "Для службовага карыстаньня".
Катарскім бізнэсоўцам і шэйхам маюць даць долю ў новых прадпрыемствах па здабычы калійных угнаеньняў на Кастрычніцкім і Петрыкаўскім радовішчах, а таксама ў распрацоўцы ў Беларусі радовішчаў жалезнай руды, зямлю пад паляўнічыя ўгодзьдзі і шмат што іншае.
Так, да 31 кастрычніка 2011 года трэба вызначыць межы зямельных
участкаў для «катарскай выспы» у Беларусі і падрыхтаваць мэмарандум аб узаемаразуменьні па рэалізацыі гэтага праекту. Праект курыруе Нацбанк і ПУП «Тэхналёгіі кіраваньня", якім даручана падрыхтаваць нарматыўную базу для стварэньня зон «з максымальна льготных рэжымам для функцыянаваньня фінансавых і банкаўскіх цэнтраў, у тым ліку ісламскіх структураў".
Да 31 кастрычніка на разгляд кампаній «Катар Холдынг» і «Катар
Эйрвэйз» мае быць прапанаваны варыянт набыцьця або перадачы ва ўпраўленьне аэрапорту "Брэст", а таксама магчымасьць арганізацыі прамога авіярэйсу паміж Менскам і Дохай.
«Кіруючая сям'я Катару», мае атрымаць "зямельныя ўчасткі для магчымага будаўніцтва на іх рэзыдэнцый і арганізацыі паляўнічых угодзьдзяў".
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з катарскім фондам адукацыі, навукі і грамадзкага разьвіцьця даручана, апроч іншага, стварыць нейкі "Цэнтр перавагі".
Акрамя таго, прадпрыемства «БТ Тэлекамунікацыі», якое належыць Уладзімеру Пефціеву і якое нядаўна патрапіла пад санкцыі Эўразьвязу, мае распрацаваць праект стварэньня сумеснага прадпрыемства з кампаніяй «Катар Пэтролеум» па выпуску комплексных угнаеньняў у Катары і ў Беларусі.

"Кіруючая сям'я Катару", мае атрымаць "зямельныя ўчасткі для магчымага будаўніцтва на іх рэзыдэнцый і арганізацыі паляўнічых угодзьдзяў".
участкаў для «катарскай выспы» у Беларусі і падрыхтаваць мэмарандум аб узаемаразуменьні па рэалізацыі гэтага праекту. Праект курыруе Нацбанк і ПУП «Тэхналёгіі кіраваньня", якім даручана падрыхтаваць нарматыўную базу для стварэньня зон «з максымальна льготных рэжымам для функцыянаваньня фінансавых і банкаўскіх цэнтраў, у тым ліку ісламскіх структураў".
Да 31 кастрычніка на разгляд кампаній «Катар Холдынг» і «Катар
Прадпрыемства Ўладзімера Пефціева мае стварыць сумеснае прадпрыемства з кампаніяй «Катар Пэтролеум»