Рэзалюцыя з патрабаваньнямі ўдзельнікаў Народнага сходу 12 кастрычніка перададзеная ў Савет міністраў.
Сустаршыня аргкамітэту Народнага сходу Віктар Івашкевіч паведаміў, што ў прыёмнай Дома ўраду арганізатараў сходу прыняў начальнік аддзелу лістоў і прыёму грамадзян Аляксандар Коўшар.
Чыноўнікі заявіў, што адказ на патрабаваньні будзе цягам месяца.
Ва ўрад перададзеныя рэзалюцыі, прынятыя ўдзельнікамі народных сходаў у Менску, Полацку, Наваполацку, Бабруйску, Гомелі, Вялейцы, Воршы, Баранавічах, Віцебску, Магілёве і Жлобіне.
Удзельнікі сходаў, якія прайшлі ў Беларусі 8 кастрычніка, выставілі ўладам наступныя патрабаваньні:
Івашкевіч паведаміў журналістам, што ў народных сходах па ўсёй краіне прыняло ўдзел каля дзьвюх-трох тысяч чалавек.
«Аднак я ўпэўнены, што патрабаваньні, якія зафіксаваныя ў рэзалюцыі, падтрымліваюць 80% насельніцтва. На жаль, ня ўсе гэтыя людзі змаглі публічна пра іх заявіць», — сказаў палітык.
Наступны Народны сход заплянаваны на 12 лістапада, піша БелаПАН.

- Спыніць рост цэнаў на прадукты харчаваньня, тавары першай неабходнасьці, паслугі і мэдыкаменты;
- Індэксаваць заробкі, пэнсіі, стыпэндыі і адрасную сацыяльную дапамогу паводле росту коштаў, а рублёвыя ўклады насельніцтва — адпаведна з курсам беларускага рубля на 1 студзеня 2011 году;
- Забясьпечыць грамадзянам магчымасьць свабодна купляць валюту і вяртаць крэдыты ў беларускіх рублях;
- Скасаваць сыстэму кароткатэрміновых абавязковых кантрактаў;
- Стымуляваць гаспадарчую ініцыятыву і даць магчымасьць прадпрымальнікам ствараць новыя працоўныя месцы;
- Вызваліць усіх палітвязьняў і аднавіць іх ва ўсіх грамадзянскіх правах;
- Правесьці новыя свабодныя выбары прэзыдэнта і парлямэнту.