У Гомелі судзяць за Народны сход

Юры Варонежцаў і Валер Сьляпухін пасьля судовага пасяджэньня.

У Чыгуначным судзе Гомелю судзьдзя Ільля Сьвірыдаў разглядае адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна.

Сьляпухіна вінавацяць і тым, што 8 кастрычнікаў ён арганізаваў несанкцыянаваны Народны сход, а таксама ў тым, што заклікае удзельнічаць у Народным сходзе 12 лістапада.

Сьляпухін заявіў, што яму патрэбы адвакат. Судзьдзя абвясьціў перапынак.

Валера Сьляпухіна затрымалі 10 кастрычніка нібыта для таго, каб высьветліць ягоную асобу. У пастарунку яго арыштавалі. Ноч ён правёў у ізалятары.