Суд Мёрскага раёну (Віцебская вобласьць) разглядае справу незалежнага журналіста Кастуся Шыталя. Яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы. З абвінавачаньнем Шыталь ня згодны: ён лічыць, што справу сфальшавалі, каб прыдумаць падставу для затрыманьня напярэдадні Народнага сходу.
Журналіст заявіў хадайніцтва, каб у суд выклікалі супрацоўнікаў Шаркоўшчынскай ДАІ: як запісана ў пратаколе, менавіта зь імі лаяўся Кастусь Шыталь, адмаўляючыся паказаць дакумэнты.
Судзьдзя Вадзім Драбышэўскі задаволіў гэтае хадайніцтва і прызначыў судовы разбор на наступны панядзелак, 17 кастрычніка.
Шыталь меўся асьвятляць Народны сход у Дзісьне. Увечары 7 кастрычніка, калі хлопец ехаў у бок Мёраў "аўтаспынам", яго затрымалі ў дарозе: супрацоўнікі ДАІ спынілі прыватную машыну, змусілі Кастуся выйсьці, заявіўшы, што ён падобны да злодзея, які скраў нейкія рэчы з чужога легкавіка.
Яго нават былі павезьлі ў Шаркоўшчыну нібыта на апазнаньне да гаспадара скрадзеных рэчаў. Аднак потым перадумалі ды завезьлі Кастуся ў Мёры, дзе ў пастарунку склалі пратакол пра дробнае хуліганства.