Старшыню аргкамітэту па правядзеньні ў Бабруйску Народнага сходу беспартыйнага актывіста Канстанціна Локцева пракуратура папярэдзіла аб недапушчэньні парушэньня закону “Аб масавых мерапрыемствах”.
Паводле спадара Локцева дакумэнт з папярэджаньнем у сядзібу мясцовай арганізацыі Аб’яднанаай грамадзянскай партыі прывёз супрацоўнік раённага аддзелу ўнутраных спраў падпалкоўнік Аляксандар Трубачка.
“У папярэджаньні напісана, што ў выпадку парушэньня закону я буду несьці адказнасьць за гэта. Пры гэтым там не напісана, на які менавіта закон яны спасылаюцца. Але ў нас жа ёсьць закон “Аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах” і Канстытуцыя. Мы іх не парушаем. Я так разумею, што гэтым папярэджаньнем яны спрабуюць запалохаць. Мы ў гарвыканкам высылалі запрашэньне, а ў адказ атрымалі вось такое папярэджаньне ад пракурора і афіцыйнае. Ад правядзеньня сходу мы не адмаўляемся і яго правядзём”, - заяўляе Канстанцін Локцеў.
За час падрыхтоўкі Сходу ў Бабруйску на сядзібе мясцовай арганізацыі АГП міліцыянты праводзілі вобшук. Забралі нібыта на экспэртызу ўсе агітацыйныя матэрыялы да акцыі. Падчас збору подпісаў затрымлівалі і зборшчыкаў. Пасьля складаньня пратаколаў апытаньня адпускалі.
8 кастрычніка на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам “Вэстарн”, дзе заплянаваны Народны сход, улады арганізуюць кірмаш.