Падвышэньне цэнаў на прадукты харчаваньня вымусіла значную колькасьць спажыўцоў набываць меней мяса і мясных вырабаў, а таксама цалкам адмовіцца ад рыбы ды іншых прадуктаў. Перадусім людзі сталі эканоміць на ежы і адзеньні.
Вітрыны мясных і каўбасных прылаўкаў менскай Камароўкі цалкам запоўненыя прадуктамі. Цэны ў межах сарака-сотні тысяч рублёў за кіляграм і вышэй. Прадаўцы ў пераважнай бальшыні не занятыя працай — людзі набываюць мяса і вяндліну мала і неахвотна. Гутару з прадаўцамі мясных адзьдзелаў:
Карэспандэнтка: «Пасьля падвышэньня цэнаў ці зьмяніўся попыт на вашу прадукцыю?»
Прадавачка: «Набываюць, але ў меншай колькасьці, чым раней. Людзям цяжка жыць. Людзей стала менш, заробкаў стала менш, і нам таксама жыць стала цяжэй».
Карэспандэнтка: «Ці разыходзіцца ваша прадукцыя і як доўга прадаяце?»
Прадавец: «Разыходзіцца, але цягам дванаццаці гадзінаў. Трэба больш на працы заставацца».
Карэспандэнтка: «З чым гэта зьвязана?»
Прадавец: «У людзей стала менш грошай. Заробкі людзям не паднялі, а цэны вырасьлі».
Карэспандэнтка: «На сваіх заробках вы гэта адчулі?»
Прадавец: «Канечне. Менш прадаецца — меншыя заробкі».
Мала людзей таксама і каля вітрынаў з гароднінай: прылаўкі перапоўненыя памідорамі, агуркамі, капустай, шмат садавіны. Цэны пачынаюцца з 10 тысяч рублёў за кіляграм. Пакупнікі набываюць толькі самае неабходнае і ў невялікай колькасьці. Гутару зь людзьмі.
Спадарыня: «Прыйшла паглядзець на цэны. У газэтах пішуць пра адны цэны, а насамрэч жа яны зусім іншыя. Пісалі, што ня будуць падвышаць цэны на субпрадукты. Але ж гэта няпраўда, падвысілі: пячонка каштавала каля 17 тысяч, а цяпер 22. Словам, пішуць адно, а насамрэч зусім іншае. І калі будзе правільным і тое, і іншае я ня ведаю».
Карэспандэнтка: «На сваім сямейным бюджэце вы адчулі гэтую розьніцу?»
Спадарыня: «Вельмі моцна. Вельмі. Калі раней я магла штотыдня хадзіць на Камароўку, то зараз стараюся зусім не хадзіць».
Карэспадэнтка: «З таго, што вы набываеце — мяса, каўбасы ці іншыя прадукты — вы стараецеся выбіраць лепшыя гатункі ці глядзіце на цэны?»
Спадар: «Не, канечне найперш гляджу на цэны і бяру значна менш, чым раней. Калі я мог браць сьвініны кіляграм, то цяпер палову кіляграма на сям’ю. Вельмі сумна, але ад рыбы давялося амаль цалкам адмовіцца».
Карэспандэнтка: «Ці набываеце прадукты гэтак жа, як і раней?»
Спадарыня: «Не, пэнсія 700 тысяч — як можна пражыць на такую пэнсію? Вельмі цяжка».
Карэспандэнтка: «На чым вы эканоміце?»
Спадарыня: «На прадуктах. Лекі таксама дарагія, а іх таксама трэба набываць — дык гэта проста жах».
Карэспандэнтка: «Сёньня што набылі на Камароўцы?»
Спадарыня: «Сёньня яшчэ нічога — гляджу на цэны».
Карэспандэнтка: «Ну, і як вам цэны?»
Спадарыня: «Як заўсёды — растуць. А што хацела набыць? Хаця б нешта, каб паесьці: сардэлькі, сасіскі, можна мяса, але цяпер не штодня. Дзяцей усё ж трэба нечым карміць, але не застаецца на іншыя патрэбы».
Карэспандэнтка: «На чым эканоміце?»
Спадарыня: «Найхутчэй на адзеньні. Няма таксама кватэры, і набыць цяпер немагчыма. Бо як можна набыць кватэру, калі хапае толькі, каб паесьці».
Карэспандэнтка: «Што вы пра ўсё гэта думаеце?»
Спадарыня: «Думаю, што патрэбныя новыя людзі з новымі ідэямі».