Дашкевічу дазволілі спатканьне з бацькам

Зьміцер Дашкевіч

Лідэру "Маладога фронту" Зьмітру Дашкевічу дазволілі спатканьне з бацькам. Спатканьне павінна адбыцца на працягу бліжэйшага месяца, паведамляе сайт "Маладога фронту".

"Як распавёў нам адвакат, у фізычным плане ў Дашкевіча праблем няма, ён ні на што не скардзіўся. Але ў псіхалягічным плане ў яго, вядома, ёсьць некаторая прыгнечанасьць» - заявіла праваабаронца Наста Лойка БелаПАН.

Зьмітра Дашкевіча этапавалі ў Глыбоцкую калёнію 27-га верасьня.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Дашкевіч і актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.