Эўрапейскі Зьвяз вызначаць сфэры, у якіх магчыма супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам пры ўмове, што той пачне паважаць эўразьвязаўскія прынцыпы.
Пра гэта Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, паведаміла агенцтву БелаПАН напярэдадні саміту “Ўсходняга партнэрства”, які адбудзецца ў Варшаве 29 і 30 верасьня.
“З аднаго боку, гэта будзе ясны заклік у адпаведнасьці з тым, што мы заяўлялі раней. З другога боку, мы скажам: вось дзе мы можам працаваць з вамі, калі вы вырашыце паважаць прынцыпы ЭЗ і асноўныя правілы, якія тычацца нашага супрацоўніцтва”, – сказала Кацыянчыч.
Яна адзначыла, што Эўразьвяз неаднаразова заклікаў Беларусь ня толькі да вызваленьня, але й да рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных. “І хаця мы ўбачылі некаторыя крокі ў гэтым кірунку, гэта ўсё яшчэ ня тое, да чаго мы заклікалі і чаго дамагаліся. Гэты заклік па-ранейшаму мае вялікую сілу”, – адзначыла Кацыянчыч.
Яна нагадала, што Эўрапейскі Зьвяз дастаткова ясна заявіў аб умацаваньні супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі і ўвасабляе гэтую заяву на практыцы. “Абмежавальныя меры, да якіх мы зьвярнуліся пасьля праведзеных з парушэньнямі выбараў у сьнежні, у сапраўднасьці накіраваныя не на жыхарства, а, хутчэй, на палітычную эліту, адказную за парушэньні”, – падкрэсьліла прэс-сакратарка.
“Адно з пытаньняў, якое мы таксама ўзьнялі і на якое, я лічу, беларускаму боку па-ранейшаму неабходна адказаць, – гэта візавы дыялёг, і гэтае пытаньне даволі канкртэнае”, – заявіла Кацыянчыч.
Паводле яе словаў, тое, што здарылася ў Беларусі падчас мінулых выбараў, “выклікала вялікую занепакоенасьць і абурэньне ў краінах Эўразьвязу” і накіравала ўзаемаадносіны паміж ЭЗ і Беларусьсю “ў іншы бок”.
З шасьці краінаў “Усходняга партнэрства” Беларусь найменш залучаная ў гэтую праграму і мае найменшую колькасьць пераваг ад удзелу ў ёй, адзначыла Кацыянчыч.
Яна заявіла, што ў адпаведнасьці з эўрапейскай палітыкай суседзтва краіны, у якіх назіраецца прагрэс, атрымліваюць нашмат больш фінансавай падтрымкі ад Эўразьвязу, і таму усходнім суседзям ЭЗ “трэба сур'ёзна ставіцца да рэформаў, вытрымліваць абяцаньні і выконваць іх на практыцы”.

І хаця мы ўбачылі некаторыя крокі, гэта ўсё яшчэ ня тое, да чаго мы заклікалі і чаго дамагаліся ...
Яна адзначыла, што Эўразьвяз неаднаразова заклікаў Беларусь ня толькі да вызваленьня, але й да рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных. “І хаця мы ўбачылі некаторыя крокі ў гэтым кірунку, гэта ўсё яшчэ ня тое, да чаго мы заклікалі і чаго дамагаліся. Гэты заклік па-ранейшаму мае вялікую сілу”, – адзначыла Кацыянчыч.
Яна нагадала, што Эўрапейскі Зьвяз дастаткова ясна заявіў аб умацаваньні супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі і ўвасабляе гэтую заяву на практыцы. “Абмежавальныя меры, да якіх мы зьвярнуліся пасьля праведзеных з парушэньнямі выбараў у сьнежні, у сапраўднасьці накіраваныя не на жыхарства, а, хутчэй, на палітычную эліту, адказную за парушэньні”, – падкрэсьліла прэс-сакратарка.
“Адно з пытаньняў, якое мы таксама ўзьнялі і на якое, я лічу, беларускаму боку па-ранейшаму неабходна адказаць, – гэта візавы дыялёг, і гэтае пытаньне даволі канкртэнае”, – заявіла Кацыянчыч.
Абмежавальныя меры ў сапраўднасьці накіраваныя на эліту, адказную за парушэньні.