За мінулыя 17 год, калі пры ўладзе ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сетка публічных бібліятэк у краіне скарацілася амаль на трэць: у 1995 годзе было 5367 публічных бібліятэк, цяпер засталося 3800.
Пра сучасныя праблемы ў бібліятэчнай справе, сытуацыю зь беларускімі кнігамі і пэрыядычнымі выданьнямі паведамляюць рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".
Мясцовыя бібліятэкі страчваюць самастойнасьць, робяцца часткамі клюбаў ці музэяў
На Магілёўшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, бібліятэкам нестае фінансаваньня. Сёлета іх фонды амаль не папаўняліся. У чытальнях набыцьцё новай літаратуры кладзецца на плечы бібліятэкараў.
Дзіцячая бібліятэка ў Клімавічах ня мае свайго будынка. Ён згарэў некалькі гадоў таму
У райцэнтры Клімавічы ўжо некалькі год дзіцячая бібліятэка ня мае свайго будынка. Ён згарэў. Цяпер бібліятэка для дзяцей туліцца ў дарослай бібліятэцы. Пра сытуацыю кажа супрацоўніца чытальні:
"Месца нам не хапае. Дзецям дужа кепска. Маленькае памяшканьне. Нідзе нічога не адчынена. Сырое памяшканьне. Дзецям нязручна. Калі будаўніцтва пачнецца, невядома. Літаратура амаль не паступае. Фінансаваньня няма ніякага. Грошай няма. Сёлета, наколькі я ведаю, мы набываем за свой кошт кнігі".
У Хоцімскім раёне цяпер бібліятэкі не зачыняюцца — так сьцьвярджаюць бібліятэкары. Яны пераконваюць, што вядзецца рэарганізацыя бібліятэчнай сыстэмы. Бібліятэкі страчваюць самастойны статус і робяцца часткамі клюбаў ці музэяў. А што з папаўненьнем фондаў, пытаюся ў супрацоўніцы Хоцімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі:
"Наша бібліятэка сёлета практычна не камплектавалася кнігамі. Няма грошай…"
"Сёлета ў нас наагул праблемы з камплектаваньнем. Мы практычна сёлета не камплектаваліся. Няма грошай. На дадзены момант новай літаратуры ў нас няма".
У Бабруйскім раёне ўдалося пагутарыць з супрацоўніцай рэарганізаванай вясковай бібліятэкі. Чытальню ў вёсцы Брожа зрабілі клюбам-бібліятэкай. Ці палепшыла рэарганізацыя яе працу?
Замест новай літаратуры ў бібліятэках прапануюць падшыўкі дзяржаўных газэт і часопісаў. Грошы на іх выдзяляе раённы бюджэт
"У нас наагул цяпер няма бібліятэкара. У нас загадчыца клюбу выконвае функцыі бібліятэкара. Мы з дому сваю літаратуру носім — у каго што ёсьць. Музычныя працаўнікі з дому нясуць нешта, бо фонд стары, а людзям, якія чытаюць пастаянна, хочацца нечага новага".
Замест новай літаратуры чытачам у раённых бібліятэках прапануюць падшыўкі сьвежых дзяржаўных газэт і часопісаў. Грошы на іх выдзяляюцца з раённага бюджэту.
Папулярныя кнігі наведнікі чытаюць за грошы
Сельскія і раённыя бібліятэкі на Гарадзеншчыне, дзеля таго, каб выжываць, павінны цяпер зарабляць грошы самі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на Гарадзеншчыне цяпер 456 публічных бібліятэк. На сучасны лад іх называюць інфармацыйнымі, адукацыйнымі і культурнымі цэнтрамі рэгіёну.
У большасьці бібліятэк ёсьць кампутары і інтэрнэт. Праўда, у сельскіх бібліятэках часьцей за ўсё для наведнікаў — толькі адзін кампутар.
У бібліятэцы вёскі Падлабеньне Гарадзенскага раёну тутэйшая загадчыца, спадарыня Алена, распавядае, што чытачы ёсьць, хоць і пераважна школьнікі — менавіта яны і карыстаюцца кампутарам, каб знайсьці матэрыял для рэфэрату альбо пагуляць у кампутарныя гульні.
"Новыя кнігі набываюцца за сродкі, якія зарабіла бібліятэка"
Паводле спадарыні Алены, падобныя паслугі цяпер платныя, і ад гэтага залежыць заробак бібліятэкара. У бібліятэках існуе камэрцыйны фонд, і найбольш папулярныя кнігі чытачы бяруць за грошы:
"Розьніца толькі ў тым, што гэтыя кнігі набываюцца за сродкі, якія зарабіла сама бібліятэка. Гэта такія кнігі, якія людзі згодныя браць за грошы. Да прыкладу, у мяне чытаюць раманы Даніэлы Стыл альбо Шылаву, раней яшчэ і Данцову чыталі".
"Разнарадку на "Советскую Белоруссию" спускаюць зьверху. Пра незалежныя выданьні гаворкі няма"
Адзін сталы чытач зь мястэчка Лунна Мастоўскага раёну распавядае, што ў найбольшым дэфіцыце ў бібліятэцы кнігі сучасных аўтараў — як беларускіх, так і замежных. Яшчэ ён зьвяртае ўвагу на заідэалягізаванасьць пэрыядычных выданьняў, якімі можна карыстацца ў бібліятэцы:
"Яны самі ня могуць замовіць тое, што хочуць, бо разнарадку спускаюць зьверху: "Советская Белоруссия", "Зара над Нёманам". Тое самае і з часопісамі. Раней яшчэ можна было хоць краязнаўчы часопіс пачытаць, а пра незалежныя выданьні наагул гаворкі няма".
Што ў Швэцыі робяць за 5 хвілін, тое ў Беларусі — цягам месяца
Публіцыст і пісьменьнік Сяргей Чыгрын, які жыве ў Слоніме, кажа, што часта бывае ў сельскіх бібліятэках. Распавядае, што, нягледзячы на праблемы ў грамадзтве, яны працягваюць існаваць, у іх немалыя зборы, у тым ліку і беларускай літаратуры. Праўда, амаль няма беларускага чытача.
Пісьменьнік таксама прыгадаў, як ён быў у бібліятэцы ў Швэцыі. Там яму за пяць хвілін прынесьлі кнігі беларускіх аўтараў. Такую бібліятэку ён называе сучаснай і лічыць, што ў гэтым сэнсе мы моцна адстаем ад заходняй цывілізацыі:
"Калі, да прыкладу, я працую ў хаце і мне нешта трэба заказаць зь бібліятэкі — ксэракопію артыкула альбо яшчэ нешта, то на Захадзе я атрымліваю гэта адразу. А ў нас, калі я са Слоніма закажу з Нацыянальнай бібліятэкі нейкае ксэра, то давядзецца чакаць ці ня месяц".
Бібліятэкі выпісваюць толькі абавязковыя дзяржаўныя выданьні
Цяпер на Берасьцейшчыне 659 бібліятэк. Штогод іх колькасьць скарачаецца, пераважна ў сельскай мясцовасьці.
Як распавёў Анатоль, супрацоўнік адной з раённых бібліятэк рэгіёну, крызіс адбіваецца й на разьвіцьці бібліятэчнай сыстэмы. Гэта выяўляецца найперш у скарачэньні падпіскі на пэрыядычныя выданьні:
"Нават зараз няма падпіскі на тую ж папулярную газэту "Прэсбол". Таму што не хапае грошай, фінансаваньне скарачаецца, выпісваюць у асноўным толькі дзяржаўныя выданьні, якія выпісваць абавязкова. Пры гэтым наведвальнасьць зьмяншаецца і ўсё цяжэй выконваць пляны па колькасьці чытачоў, наведнікаў. За іх невыкананьне могуць пазбавіць нейкіх прэмій…".
"Мужчыны ў бібліятэкары не ідуць, бо пракарміць сям'ю за невялікі заробак немагчыма"
Супрацоўнік бібліятэкі кажа, што праблема ёсьць і з аплатай працы бібліятэкараў:
"Невялікія заробкі вельмі прычыняюцца да таго, што ў бібліятэках амаль сто адсоткаў жанчын. Мужчыны проста не ідуць сюды, таму што пракарміць сям’ю, працуючы ў бібліятэцы, проста немагчыма. Грашовы аклад шараговага супрацоўніка вагаецца ў межах ад 300 тысяч рублёў да аднаго мільёна".
У гарадзкой бібліятэцы Баранавічаў няма незалежных газэт і кніг вядомых беларускіх аўтараў
Кіраўнік Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца кажа, што бібліятэкам часта бракуе кніг прыватных выдавецтваў, а таксама незалежнай прэсы:
"У нашай гарадзкой бібліятэцы няма газэты "Наша слова", "Нашай нівы". Няма ў бібліятэцы "Невядомай вайны" Сагановіча, "Імёнаў Свабоды" Арлова… Мы стараемся нешта рабіць, да Дня роднай мовы мы кожны год нашай бібліятэцы гарадзкой і нават бібліятэцы ўнівэрсытэту баранавіцкага дорым, ахвяруем кніжкі. Некалькі дзён таму падаравалі 20 кніжак нашых баранавіцкіх паэтаў Бутрыма й Лагвіновіча…".
На Берасьцейшчыне ёсьць некалькі рэгіянальных незалежных газэт, але іх таксама няма ў публічных бібліятэках. Гэта, як кажуць супрацоўнікі бібліятэк, яшчэ больш адцягвае чытачоў ад друкаваных выданьняў.
"Ня дай Бог стаць бібліятэкарам і застацца жабраком…"
Беларускі культуроляг Сяргей Харэўскі ў сваім камэнтары для "Свабоды" зьвяртае ўвагу на наступнае:
"Я абсалютна перакананы, што нават самая маленькая бібліятэка ў самай маленькай вёсцы павінна быць захаваная як апірышча культуры. На жаль, у Беларусі зараз іншы падыход.
У маладога пакаленьня — дзяцей і школьнікаў — фармуецца трывалае адпрэчваньне кніжніцтва і кніжнай культуры. Зь дзяцінства і назаўжды ў іх гэта будзе асацыявацца з галечай, бядотным станам — своеасаблівым сацыяльным аўтсайдэрствам: ня дай Бог стаць бібліятэкарам і застацца жабраком…".

МАГІЛЁЎШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА