У Гомельскім ізалятары галадаюць арыштаваныя грамадзкія актывісты Зьміцер Шаўчэнка, Кастусь Жукоўскі і, магчыма, Андрусь Цянюта.
Кіраўнік гарадзкога аргкамітэту ў справе правядзеньня Народнага сходу Васіль Палякоў наведаў ізалятар, каб перадаць галадоўнікам сьвежыя газэты і сокі.
Палякоў: «Я перадаў кнігі, газэты сёньняшнія, сок. Мне паведамілі, што галадаюць Шаўчэнка й Жукоўскі, а Цянюта, наколькі я зразумеў, не. Дакладна сказалі, што Шаўчэнка галадае і Жукоўскі галадае. Адносна Цянюты нічога пэўнага не сказалі».
Васілю Палякову таксама паведамілі ўдакладнены дыягназ Кастуся Жукоўскага:
«Мне паведамілі, што ў яго не пералом, а трэшчына. І што гэта не падстава для таго, каб вызваляць зараз. І яшчэ сказалі, што гэтая траўма здарылася да таго, як Кастуся прывезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня».
Кастуся Жукоўскага міліцэйскія спэцназаўцы Сяргей Мітчанка, Андрэй Юранаў і Аляксандар Мядзьведзеў схапілі 21 верасьня непадалёк ад уласнага дома. Падчас затрыманьня яго зьбілі.
Спэцназаўцы нібыта хацелі на распараджэньне начальніка аддзелу грамадзкага парадку Чыгуначнага РАУСу Аляксандара Кошмана ўручыць Кастусю позву, а ён, паводле іхных сьцьвярджэньняў, лаяўся й супраціўляўся.
На падставе міліцэйскіх пратаколаў судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала Кастуся Жукоўскага 15 суткамі арышту.
У мінулую суботу Кастуся Жукоўскага з ізалятара адвезьлі ў абласны шпіталь і наклалі гіпс на зламаную нагу. 26 верасьня праз праваабаронцу, юрыста Леаніда Судаленку Кастусю Жукоўскаму перадалі ў ізалятар мыліцы. Пра галадоўку Кастуся начальнік ізалятара Алег Азяўчыкаў нічога не сказаў.
У ізалятары наагул ня хочуць гаварыць пра галадоўкі арыштаваных.
Дзяжурны: «Мы такой інфармацыі не даем — галадаюць ці не галадаюць. Мы даём інфармацыю, утрымліваюцца ў нас ці не. Я не сьцьвярджаю, што яны галадаюць, і не кажу, што не галадаюць. Наконт перадачы. Яны сядзяць за дробнае хуліганства. Для дадзенай катэгорыі перадачы прадуктаў харчаваньня не прадугледжаныя. Толькі сэзонныя рэчы, курыва і ўсё такое».
Зьміцер Шаўчэнка абвясьціў галадоўку ў залі суду 19 верасьня. Міліцыянты затрымалі яго 17 верасьня на Прудкоўскім рынку. Праз два дні судзьдзя Чыгуначнага раёну Анатоль Сотнікаў пакараў Зьмітра 15 суткамі арышту за распаўсюд улётак пра аднаўленьне ў горадзе акцыяў маўклівага пратэсту.
Сястра арыштаванага Шаўчэнкі Алена, жонка й бацькі ведаюць, што Зьміцер галадае, і непакояцца за стан ягонага здароўя, бо ён мае праблемы са страўнікам. Каб Зьміцер не трымаў сухую галадоўку, перадавалі яму ваду й сокі.
Алена: «Мы сокі й ваду перадавалі, таму што ён там ня есьць. Мне сказалі, што яму дазволілі ўсё перадаваць, бо ён абвясьціў галадоўку. Але ён не бярэ, і мы ежу не перадавалі. Яму не дазваляюць нават тэлефанаваць. Ён прасіў патэлефанаваць дачцэ — ёй споўнілася чатыры гады, дык не дазволілі. Картку тэлефонную некалькі разоў перадавалі. Піша: тэлефанаваць нельга».
Андруся Цянюту спэцназаўцы затрымалі 20 верасьня, калі ён раздаваў улёткі пра Народны сход сярод жыхароў вуліцы Юбілейнай. На яго склалі пратакол за парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства і адразу зьмясьцілі ў ізалятар. 21 верасьня судзьдзя Чыгуначнага раёну Ільля Сьвірыдаў пастанавіў арыштаваць Цянюту на 10 сутак.
Андруся наведвалі гомельскія актывісты — перадавалі сок, газэты, цыгарэты. Езьдзіў у ізалятар і бацька арыштаванага спадар Анатоль:
«Прапаршчык-жанчына там сядзела — яна мне нічога не сказала. Узяла толькі сьпіс адзеньня, кнігу, цыгарэты — і больш нічога. У мяне вада была, ежа, але нічога гэтага не ўзяла».