У сваім блогу журналіст Андрэй Пачобут паведаміў, што днямі наведаў крымінальна-выканаўчую інспэкцыю.
Пачобут піша пра абмежаваньні:
“Забарона выезду за мяжу (пытаньне спрэчнае ў прысудзе гэтага няма як няма гэтага і ў Крымінальным Кодэксе, але вядома хто і чаму гэта мне абвяшчае).
Абавязак тры разы на месяц хадзіць адзначацца у інспэкцыі. Буду наведваць іх па панядзелках.
Забарона зьмяняць мейсца жыхарства без дазволу МУС.
Тры парушэньні - і наперад "у зону".
“Як бачна абмежаваньні не надта жорсткія, але выключыць разьвіцьця падзеяў калі мая журналісцкая ці грамадзкая актыўнасьць будуць прызнанымі "парушэньнямі грамадзкага ладу", як гэта дарэчы неаднойчы было раней, нельга”, – напісаў журналіст у сваім блогу.
Пятага ліпеня Ленінскі суд Горадні вынес рашэньне, згодна зь якім Пачобут быў апраўданы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп на прэзыдэнта).
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай "Газэты выборчай" у Беларусі. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з "Газэты выборчай" і дзьве з інтэрнэту — зь "Беларускага партызана" і "Жывога журналу". Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — "абраза" і 367 (частка 1) — "паклёп" у адносінах да прэзыдэнта.