Сёньня – Эўрапейскі дзень моваў.
У кожным сусьветным ці міжнародным «дні», накшталт Міжнароднага дня жанчын (8 сакавіка) або Сусьветнага дня балотаў (2 лютага), прысутнічае даволі выразнае прызнаньне, што сьвет нейкім чынам недаацэньвае ці то людзей, ці то зьявы, якім гэткія дні намінальна прысьвячаюцца.
З мовамі, па-мойму, сытуацыя на гэтым сьвеце выглядае ня лепш, чым з жанчынамі і балотамі. А ў кожным разе – ня менш складана.
Роўнасьці няма...
У Эўразьвязе – 23 афіцыйныя мовы. Нават ірляндзкая, на якой самым ірляндцам гаварыць не ўдаецца, у Брусэлі таксама афіцыйная. Але, зразумела, нікому там не прыходзіць у галаву, каб весьці сэсію Эўрапарлямэнту або пасяджэньне Рады міністраў Эўразьвязу на ірляндзкай, баўгарскай або фінскай, ня кажучы пра мальтыйскую.
Гэткія эўрапейскія форумы вядуцца наогул на ангельскай або францускай, зрэдку на нямецкай. А на іншыя мовы перакладаюць сынхронныя перакладчыкі. Дый то не заўсёды, бо кваліфікаваных перакладчыцкіх сілаў не хапае на ўсе захады. Вось дыскусія па правах чалавека ў Беларусі, якую правялі эўрапейскія дэпутаты 15 верасьня ў Страсбуры, вялася больш чым на 10 мовах, у тым ліку фінскай, вугорскай, партугальскай, румынскай, нідэрляндзкай, славацкай і чэскай, ня кажучы пра польскую. Але ў відэатрансьляцыі сынхронныя пераклады не былі ўключаныя. А мне трэба было напісаць на сайт нашага радыё справаздачу з гэтай дыскусіі. Я напісаў, але й сёньня ня ўпэўнены, ці эўрадэпутаткі з Партугаліі і Фінляндыі не прапанавалі выказаць пашану кіраўніцтву Беларусі, а не асуджэньне, за яго падыход да вырашэньня праблемы правоў чалавека... Цяжка было разабрацца...
...і роўнасьць немагчымая ў прынцыпе
Калі прымуць Беларусь і Ўкраіну ў Эўразьвяз, то беларускую і ўкраінскую зробяць там афіцыйнымі мовамі? А што з расейскай?
Дзе, у прынцыпе, тая мяжа, за якою шматмоўнасьць стае перашкодай, а не дапамогай на шляху ўзаемнага паразуменьня?
Ці зможа Эўразьвяз дазволіць сабе падтрымку, скажам, 30 афіцыйных моваў? Наўрад ці.
А дарэчы, колькі моваў наогул існуе на гэтым сьвеце?
На сьвеце 7358 моваў
Аказваецца, ёсьць на сьвеце інстытуцыя, якая вядзе глябальную моўную статыстыку і трымае базу дадзеных пра ўсе мовы, жывыя, мёртвыя і штучна створаныя.
Гэтая інстытуцыя называецца SIL International. Раней абрэвіятура SIL расшыфроўвалася як Summer Institute of Linguistics, але цяпер ужо так не расшыфроўваецца. Я ня ведаю, як.
SIL International узьнікла як хрысьціянская мовазнаўчая арганізацыя, асноўным заданьнем якой было спрыяньне перакладам Бібліі на тыя мовы сьвету, на якія гэтую кнігу яшчэ не пераклалі.
SIL International пэрыядычна выдае даведнік, які называецца «Ethnologue: Languages of the World». Інтэрнэтную вэрсію гэтага даведніка можна знайсьці тут.
Апошняе, шаснаццатае, выданьне «Ethnologue» зьявілася ў 2009 годзе. Якраз паводле гэтага выданьня мы тут падаем колькасьць афіцыйна ідэнтыфікаваных моваў на зямлі – 7358. У выданьні пятнаццатым з 2005 году гэтая колькасьць была 6912, а ў чатырнаццатым з 2000 году – 6809.
Значыць, колькасьць моваў на сьвеце павялічваецца?
Колькасьць ідэнтыфікаваных моваў – так. Але насамрэч, як мяркуюць лінгвісты, агульная колькасьць моваў на зямлі зьмяншаецца – з хуткасьцю дзьвюх моваў за месяц.
ISO 639-3
У 2002 годзе арганізацыя SIL International стала супрацоўнічаць зь міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі, International Organization for Standartization. Вынікам гэтага супрацоўніцтва стала выпрацаваньне сыстэмы трохлітарных кодаў для адназначнай ідэнтыфікацыі кожнай асобнай мовы на сьвеце. Гэтая сыстэма мае назву ISO 639-3.
Беларуская мова ў сыстэме ISO 639-3 мае код bel, польская – pol, ангельская – eng. А, напрыклад, мова ghotuo (Нігерыя) мае код aaa, а мова papiamentu (нідэрляндзкія Антыльскія астравы) – код pap.
Канешне, самым цікавым і адначасова спрэчным ва ўсім гэтым занятку зьяўляецца пытаньне крытэраў, паводле якіх вызначаецца адрознасьць дадзенай мовы ад іншых.
Кажучы вельмі коратка, стандарт ISO 639-3 базуецца на трох агульных прадпасылках:
1. Два віды мовы могуць быць залічаныя да адной мовы, калі носьбіты аднаго віду разумеюць другі від без патрэбы яго вывучэньня.
2. Два віды мовы, узаемна незразумелыя для іх носьбітаў, могуць быць залічаныя да аднае мовы, калі існуе агульная літаратура або агульная этналінгвістычная ідэнтычнасьць гэтых носьбітаў.
3. Два віды мовы, узаемна зразумелыя для іх носьбітаў, могуць быць залічаныя да розных моваў, калі існуе выразная адрозная этналінгвістычная ідэнтычнасьць сярод гэтых носьбітаў.
Пункт 1 можна аднесьці да чыста лінгвістычнага крытэру, а пункты 2 і 3 бяруць пад увагу гэтак званыя сацыялінгвістычныя чыньнікі. Інакш кажучы, мова лічыцца асобнай, калі ў першую чаргу так пра яе думаюць зацікаўленыя носьбіты, а не мовазнаўцы з такой або іншай акадэміі навук.
Калі грунтавацца толькі на пункце 1, то беларускую і ўкраінскую выпадала б ідэнтыфікаваць як віды аднае мовы – макрамовы, паводле тэрміналёгіі «Ethnologue» – якую можна было б пайменаваць палескай або падляскай, напрыклад :) Бо беларусы і ўкраінцы выдатна разумеюць адзін аднаго безь перакладчыкаў і слоўнікаў. Нехта падлічыў, што слоўнікавы запас гэтых дзьвюх моваў супадае на 84 адсоткі. Можна, як той казаў, абысьціся без астатніх 16 адсоткаў, замяніўшы іх узаемна зразумелымі сынонімамі :)
Для падляскай – pdl?
Падляская мова як адрозная ад украінскай і беларускай – гэта, зразумела, выпадак апісаны ў пункце 3.
Па-падляску гавораць людзі, якія залічаюць сябе наогул да беларусаў, а не да ўкраінцаў. І людзі гэтыя дакладна разумеюць, што мова ў іх адрозная як ад беларускай, так і ад украінскай. У трох гмінах на Падляшшы мясцовыя дэпутаты ўвялі як дапаможную ў кантактах з насельніцтвам не «беларускую мову», а «мову беларускай нацыянальнай меншасьці». Адчуйце розьніцу, як той казаў...
Значыць, у наяўнасьці выразная адрозная этналінгвістычная ідэнтычнасьць носьбітаў падляскай мовы. Інакш кажучы, падляшы/падляшукі – гэта этнічныя беларусы зь небеларускай роднай мовай. І ўсё.
Падляшукам толькі не шанцавала з назвай для свае мовы. Хоць ёсьць і слоўнікі, і літаратура на гэтай мове, аднак агульнапрынятай назвы ўсё яшчэ няма.
У 2005 годзе зьявіўся на Падляшшы дзядзька (ён жа і аўтар гэтага тэксту), які сказаў, што «мова наша завецца падляскай, а не беларускай і не ўкраінскай». І што далейшае трываньне беларускасьці на Падляшшы залежыць ад трываньня падляскай мовы перш за ўсё, а не беларускай.
Просьба аб наданьні падляскай мове коду pdl у сыстэме стандарту ISO 639-3 была пададзеная мною напрыканцы 2010 году. Рашэньне мае быць прынятае ў пачатку 2012 году.
Сам па сабе трохлітарны код pdl, калі б ён быў нададзены падляскай мове, наўрад ці палепшыць моўную сытуацыю беларусаў Падляшша, якія вельмі хутка палянізуюцца. Але ён стварыў бы пэўныя закрытыя да гэтай пары магчымасьці для падляскай мовы. Напрыклад, можна было б адкрыць Вікіпэдыю на падляскай мове. І можна было б нарэшце спыніць дыскусіі ў фармаце «дакажы, што ты не вярблюд» на тэму, існуе падляская мова ці не...
Падляская мова існуе для мяне і безь міжнароднага коду pdl. І што яшчэ важнейшае – яна існуе і для іншых людзей на Падляшшы.
У ліпені сёлета ў мясцовасьці Шчыты на Падляшшы адбылася гістарычная падзея для польскіх беларусаў – сіламі падляскіх беларусаў была пастаўленая першая прафэсійная п’еса. На падляскай мове.
Калі такія рэчы ўсё яшчэ магчымыя, змаганьне за беларускую тоеснасьць на Падляшшы яшчэ не прайгранае.