"Я прымаю адказнасьць за тое, што зрабіў", — заявіў агенцтву БелаПАН былы кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук, тлумачачы прычыны свайго рашэньня выйсьці з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Раманчук быў кандыдатам у прэзыдэнты ад АГП на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. 20 сьнежня, наступнага дня пасьля жорсткага разгону мітынгу на пляцы Незалежнасьці і арышту сотняў яго ўдзельнікаў, Раманчук склікаў прэс-канфэрэнцыю, на якой пракамэнтаваў тое, што здарылася. Ён заявіў, што дэманстрацыя плянавалася на Кастрычніцкай плошчы як выключна мірнае выказваньне думкі грамадзянаў.
“На жаль, падчас мітынгу Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і Віталь Рымашэўскі заклікалі і павялі людзей на пляц Незалежнасьці. Там імі ж былі справакаваныя забурэньні і ажыцьцёўлена спроба захопу будынку Дому ўраду”. Паводле Раманчука, “падзеі ночы 19 сьнежня паставілі пад пагрозу жыцьці людзей. Андрэю Саньнікаву, падаграванаму ягонай жонкаю Ірынай Халіп, вельмі хацелася сарваць крохкі дыялёг, які нараджаўся паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю”.
Ноч з 19 на 20 сьнежня 2010 года Раманчук цяпер назваў "самай цяжкай у жыцьці". "Да такой загадзя не падрыхтуесься. Такое не спрагназуеш", — сказаў ён.
Раманчук "гатовы прызнаць, што дапусьціў слабасьць". "Востры дэфіцыт
інфармацыі, вострыя перажываньні за жыцьцё сваіх сяброў і калег. Дылемы, ад якіх стыла кроў у жылах, сталі перада мной той напружанай ноччу. Але божа ўратуй нас ад палітыкаў, якія ніколі не праяўлялі слабасьць, якія ніколі не памыляюцца, якія заўсёды маюць рацыю", — сказаў Раманчук.
Ён лічыць, што "слабасьць — не здрадніцтва". "Ад маёй слабасьці пацярпеў я сам, мае сваякі. Ад маіх слоў нікога не пасадзілі, нікога не пакаралі, нікога не пазбавілі права на жыцьцё. Я рабіў усё, што было ў маіх сілах, каб выратаваць членаў сваёй каманды. Я прымаю адказнасьць за тое, што зрабіў. І нічога больш. Я не бяру на сябе незаслужаную віну", — заявіў ён.

Але божа ўратуй нас ад палітыкаў, якія ніколі не праяўлялі слабасьць, якія ніколі не памыляюцца, якія заўсёды маюць рацыю.