Прадстаўніца Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе, старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова ня будзе ўдзельнічаць у гадавым сходзе МВФ і Сусьветнага банку.
Надзея Ермакова павінна была адправіцца ў Вашынгтон 21 верасьня на чале беларускай дэлегацыі. Аднак 22 верасьня ў прымальні Нацыянальнага банку БелаПАН паведамілі, што Ермакова ў ЗША не паехала і знаходзіцца на сваім працоўным месцы.
"У яе не атрымалася", – адзначылі ў прымальні, не ўдакладняючы падрабязнасьцяў.
Інфармацыю пра тое, што Ермакова не прыбыла ў Вашынгтон у складзе беларускай дэлегацыі, пацьвердзілі БелаПАН і ў менскім прадстаўніцтве МВФ.
"Спадарыня Ермакова адмяніла свой прыезд", – сказаў прадстаўнік фонду і адмовіўся ад далейшых камэнтароў.
У Вашынгтон прыбыў міністар фінансаў Андрэй Харкавец, які ачольвае дэлегацыю замест Ермаковай, а таксама міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Надзея Ермакова ачольвае Нацыянальны банк ад 27 ліпеня 2011 году. Аляксандар Лукашэнка прызначыў яе кіраўніком ад Беларусі ў МВФ 13 верасьня. Раней кіраўніком ад Беларусі ў МВФ быў ранейшы старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч.
Раней прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч даручыў ураду актывізаваць перамовы з МВФ, каб атрымаць новы крэдыт.
Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Вашынгтон ня толькі для ўдзелу ў штогадовым сходзе МВФ, але таксама каб правесьці перамовы па ацэнцы макраэканамічнай сытуацыі ў Беларусі.
"З тлумачэньнямі захадаў, якія робяць урад і Нацбанк для стабілізацыі сітуацыі", – паведаміў 21 верасьня журналістам віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.