У Гомелі караюць за запрашэньне на Народны сход

Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў пакараў адміністрацыйным арыштам на 10 сутак грамадзкага актывіста Андруся Цянюту, які напярэдадні на вуліцы Юбілейнай раздаваў мінакам запрашэньні на Народны сход 8 кастрычніка.

За гэта ж судзьдзя аштрафаваў Васіля Такарэнку на 350 тысяч рублёў.

Андрусь Цянюта
Васіль Такарэнка

Цянюту і Такарэнку міліцыянты затрымалі 20 верасьня, калі тыя зьбіралі подпісы жыхароў вуліцы Юбілейнай за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу.

Зьбіральнікаў подпісаў даставілі ў Чыгуначны РАУС, а пасьля ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі ноч.