Дзьмітры Канавалаў адмовіўся сёньня даваць паказаньні ў судзе. На пытаньне аб прычынах такіх паводзінаў ён спаслаўся на канстытуцыйнае права ня сьведчыць супраць сябе.
17.30 У другой палове дня ў судзе працягвалі чытаць пратаколы і глядзелі відэа допытаў Канавалава. Сам допыт адбываўся 13 красавіка, ён пачаўся а 9.50 раніцы і скончыўся пасьля 14-ай. На пытаньне, ці дасягнуў ён сваёй мэты — дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі, Канавалаў адказаў — "часткова".
Скончыўшы праслухоўваньне гэтага допыту, у судзе пачалі праглядаць яго відэазапіс. На відэа відаць, што Канавалаў ня зьбіты, прынамсі на твары няма ніякіх сьлядоў зьбіцьця. Таксама відаць, што ён стомлены, хоча спаць, увесь час ён масіруе рукамі твар. У пэўны час ён папрасіў адкласьці допыт, бо кепска сябе адчувае. "Чаму кепска?" — "Піў". Пасьля гэтага намесьнік генэральнага пракурора Швед сказаў спыніць допыт, які працягнуўся толькі а 12 гадзіне.
Канавалаў на гэтым допыце даволі падрабязна распавядае, як ён рабіў бомбу, што і дзе купляў, як зладжваў мэханізм. Потым распавёў, як рыхтаваў выбух на афіцыйны дзень Незалежнасьці ў 2008 годзе. Канавалаў яшчэ раз прасіў перапынку, бо яму было моташна. Канавалаў тлумачыў, што два дні пасьля выбуху яны з Кавалёвым увесь час пілі алькагольныя напоі.
Судовае паседжаньне працягнецца 21 верасьня аб 11 гадзіне.
13.45 Перапынак да 14.45
У першай палове дня ў судзе чыталі пратаколы і глядзелі відэа допытаў Канавалава.
Сам Канавалаў адмовіўся адказваць на пытаньні ў судзе.
На відэа допыту 13 красавіка Канавалаў прызнаецца, што гэта ён учыніў выбух у мэтро. На пытаньне, зь якой мэтай, адказвае: «Дэстабілізацыя абстаноўкі ў Беларусі».
Канавалаў адмовіўся адказваць на пытаньні, навошта яму трэба дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі.
Ён прызнаўся: усьведамляў, што ў выніку выбуху будуць ахвяры.
Канавалаў адмовіўся адказваць на пытаньне, ці шкада яму гэтых ахвяраў.
З прадэманстраванага ў залі суду відэа допыту 13 красавіка вынікае, Канавалаў заявіў, што гэта ён учыніў выбухі ў Віцебску.
Аднак на судовым працэсе ён адмаўляе сваю датычнасьць да іх.
13 красавіка на допыце Канавалаў таксама заявіў, што Кавалёў ведаў пра ягоныя намеры зрабіць тэракт у мэтро. Маўляў, пра бомбу ў торбе і пра намеры ён сказаў Кавалёву пры сустрэчы на вакзале.
На пытаньне судзьдзі, ці будзе ён адказваць на пытаньні, калі скончаць чытаць пратакол і глядзець відэа, Канавалаў адказаў адмоўна.
12.50 Уладзіслаў Кавалёў, адказваючы на пытаньні суду, расказаў, што Канавалаў некалькі гадоў таму рабіў спробы самагубства. Паводле Кавалёва, у Канавалава не было мэты ў жыцьці. Выбухі ён рабіў, на думку Кавалёва, каб пазьбегнуць жыцьцёвай будзённасьці.
11.00 У судзе зачытваюць паказаньні, якія Дзьмітры Канавалаў даваў у часе папярэдняга сьледзтва. Зь іх вынікае, што Канавалаў прызнаўся ў тым, што зьдзейсьніў тэракты 11 красавіка 2011 і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 у Менску. Паводле ягоных паказаньняў, інфармацыю для стварэньня апошняй бомбы знайшоў у інтэрнэце, кампанэнты купіў на рынку ў Віцебску.
У судзе праглядаюць відэазапісы папярэдніх допытаў Дзьмітрыя Канавалава.
Напярэдадні другі абвінавачаны, Уладзіслаў Кавалёў, заявіў, што паказаньні ў часе папярэдняга сьледзтва рабіў пад ціскам.
Працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым пачаўся 15 верасьня ў Доме правасудзьдзя ў Менск. Яны зьяўляюцца асноўнымі падазраванымі ў выбуху на станцы мэтро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 году. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 апынуліся ў шпіталях.
Старшынюе на працэсе намесьнік кіраўніка Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў.
Бок дзяржаўнага абвінавачаньня прадстаўляе намесьнік Генэральнага пракурора Аляксей Стук.
15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Кавалёў: Канавалаў не падрываў бомбу. Суд за тэракты. Дзень другі
Канавалава і Кавалёва таксама вінавацяць у тым, што яны арганізавалі іншыя выбухі — у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году).
Your browser doesn’t support HTML5

Канавалава вінавацяць у злачынствах паводле:
- частак 1, 2, 3 артыкула 289 (тэрарызм)
- частак 2, 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
- частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
- частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
- частак 1 артыкула 14 (замах на злачынства) Крымінальнага кодэксу Беларусі
Кавалёва вінавацяць у злачынствах паводле:
- часткі 6 артыкула 16 (дапамога ў злачынстве)
- часткі 3 артыкула 289 (тэрарызм)
- часткі 3 артыкула 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)
- частак 2,3 артыкула 339 (хуліганства)
- частак 2 артыкула 218 (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці)
- часткі 2 артыкула 405 (укрывальніцтва злачынстваў)
- частак 1, 2 артыкула 406 (неданясеньне аб злачынстве)