Менавіта так ацэньваюць становішча ў Беларусі Аляксандар Атрошчанкаў, Павал Вінаградаў і Мікіта Ліхавід. Свае погляды на гэта яны выказалі сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
Хоць з моманту вызваленьня Атрошчанкава, Вінаградава і Ліхавіда не прайшло яшчэ і двух сутак, яны пасьпяшаліся сустрэцца з журналістамі. Чаму, патлумачыў Аляксандар Атрошчанкаў:
«Хочацца засьцерагчы ўсіх ад залішняга аптымізму. У турме яшчэ знаходзяцца нашы таварышы. Цяпер гучаць галасы пра нейкі дыялёг. Незразумела, з кім мы можам размаўляць? Лукашэнка прайграў выбары. Менавіта таму мы ўбачылі гістэрычную і брутальную рэакцыю ўвечары 19 сьнежня. Прадметам дыялёгу можа быць толькі перадача ўлады».
У былых палітвязьняў наперш спыталіся, ці ўжываліся ў дачыненьні да іх асабіста гвалт, катаваньні, маральны ціск?
Мікіта Ліхавід: «Што лічыць ціскам? Вось адзін прыклад — забарона спаць удзень. Паводле закону, спаць удзень у штрафным ізалятары нельга. Але калі ўначы так вільготна і холадна, што даводзіцца паўночы адціскацца, каб сагрэцца, то ўдзень, калі зьясі гарачага, то натуральна цябе цягне на сон. Людзі кладуцца паспаць. І за гэта цябе адпраўляюць у штрафны ізалятар альбо дадаюць суткі, калі ты ўжо знаходзісься ў ізалятары».
Аляксандар Атрошчанкаў: «Мне, напрыклад, палкоўнік Арлоў, выканаўца абавязкаў начальніка сьледчага ізалятара КДБ, сказаў, што ён мне зробіць Гуантанама, што я пераблытаю дзень і ноч. І прыкладна ў такіх умовах я і правёў тры месяцы ў турме КДБ. І насамрэч, час ад часу ўключалі сьвятло ўначы, удзень прыглушалі…».
Павал Вінаградаў: «Мяне ніхто ня біў. Але да мяне вельмі часта прыходзілі людзі, якія не прадстаўляліся. Яны пагражалі мне, што пасадзяць у так званую „прэс-хату“, дзе будзе на мяне нейкае фізычнае ўзьдзеяньне, то пагражалі пасадзіць у камэру зь вязьнямі нізкага сацыяльнага статусу. То яшчэ нейкія пагрозы, кшталту — „ты ў нас з турмы ня выйдзеш“.
А часам пугу мянялі на пернік: ты скажы, Паша, вось гэта, гэта і гэта. І пажадана на камэру, каб пасьля паказаць па тэлебачаньні. І тады мы цябе адпусьцім».
Да вызваленых палітвязьняў — удзельнікаў сёньняшняй канфэрэнцыі зьвярнуўся былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Ён супакоіў іх, пацьвердзіўшы, што ўсе добра разумеюць сапраўдную сытуацыю ў Беларусі:
«Ніякай эўфарыі, канечне, нямашака. Нам змагацца і змагацца. Ня толькі выцягнуць з турмы тых, хто яшчэ там застаўся, а выцягнуць з турмы ўсю нашу Беларусь. Зробім гэта ўсе разам».