Анатоль Лябедзька: “Тое, што людзі выйшлі на волю – гэта паўкрок”

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Вашынгтоне зь сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джонам Бэйнэрам.

Лябедзька ўдзельнічае ў Парлямэнцкім форуме новых дэмакратыяў, які праходзіць у сталіцы ЗША. У форуме бяруць удзел як дзейныя, так і былыя парлямэнтары з розных краінаў.

Пра сустрэчы ў Вашынгтоне палітык расказаў у інтэрвію па тэлефоне.

Лябедзька: З спадаром Бэйнэрам была кароткая, але зьмястоўная
Ён адзначыў, што ЗША ня будуць падстройвацца пад палітычную каньюнктуру, мяняць свае прынцыповыя падыходы.

сустрэча. Ён адзначыў, што Беларусь – гэта зона адказнасьці людзей, якія там жывуць, але амэрыканскі абавязак – быць салідарнымі і дапамагаць тым, хто хоча свабоды. Па-другое, ён адзначыў, што Злучаныя Штаты ня будуць падстройвацца пад палітычную каньюнктуру, мяняць свае прынцыповыя падыходы – Беларусь ня можа быць выключэньнем з агульнага правіла. Бэйнэр асабліва падкрэсьліў, што цяпер вельмі важна, каб у краіне не было палітычных вязьняў і што для гэтага важна каардынаваць высілкі ўсёй міжнароднай супольнасьці, Амэрыкі і Эўрапейскаму Зьвязу.

З свайго боку я гаварыў, і маё пасланьне было вельмі яснае і выразнае, што Беларусь на парозе пераменаў, што ёсьць новая якасьць сытуацыі, ёсьць попыт на пазытыўную альтэрнатыву, і гэта шанец для прыхільнікаў пераменаў у Беларусі. Асаблівую ўвагу аддаў пытаньню палітычных вязьняў. Тое, што людзі выйшлі на волю – гэта паўкрок, гэта палова перамогі, таму што іншыя палітвязьні яшчэ застаюцца ў вязьніцы.

"Свабода": Спадар Анатоль, вы мелі сустрэчы ня толькі зь сьпікерам Палаты прадстаўнікоў, але і зь іншымі палітыкамі. З кім і якія пытаньні закраналіся на іх?
Мы дамовіліся, што Шымкус напіша лісты тым людзям, якія сядзяць з палітычных матываў у беларускіх вязьніцах.

Лябедзька: У мяне была дастаткова працяглая сустрэча зь сьпікерам літоўскага парлямэнту спадарыняю Дзегуцене. Мы абмяркоўвалі ўсе пытаньні – не было там закрытых тэмаў: і сытуацыя вакол Алеся Бяляцкага, і пэрспэктывы стасункаў дэмакратычнай супольнасьці Беларусі і літоўскага сэйму. Была сустрэча з Эмануэлісам Зінгерысам, кіраўніком міжнароднага камітэту літоўскага парлямэнту. Ён даўні сябра беларускай дэмакратыі, чалавек прынцыповы, пасьлядоўны...

Удалося пакантактаваць з Барысам Нямцовым, які прадстаўляе тут на форуме дэмакратычную Расею. Таксама ў кангрэсе адбылася сустрэча з кангрэсмэнам Джонам Шумкасам, чалавекам, заангажаваным у беларускую праблематыку, які многа зрабіў для таго, каб беларуская тэма гучала ў кангрэсе ЗША, і мы дамовіліся, што ён напіша лісты тым людзям, якія сядзяць з палітычных матываў у беларускіх вязьніцах.